Дапамаглі з’арыентавацца


Пазнавальнае знаёмства са светам прафесій адбылося ў апошні сакавіцкі дзень у гімназіі г. Хойнікі. Для вучняў школ горада і раёна была арганізавана сустрэча з прадстаўнікамі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў краіны. Госці змаглі ўпэўніцца ў тым, што калектыў гімназіі праводзіць вялікую работу ў прафарыентацыйным напрамку.



Перад імі выступіла, падзялілася вопытам работы настаўніца геаграфіі В.Р. Султанава. Гімназісты А.Краўчанка і Я.Раманчык прапанавалі ўвазе пры-сутных вынікі сваіх даследаванняў: у рэйтынгу самых запатрабаваных і даходных прафесій у краіне – дзяржслужачыя, юрысты, урачы, будаўнікі, эканамісты, праграмісты і інш.



Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Л.Ф. Кулакоўская  пажадала выпускнікам моцнага здароўя, поспеху і правільнага выбару будучай прафесіі.У сваім выступленні зрабіла акцэнт на тое, што нашаму раёну вельмі патрэбны кваліфікаваныя спецыялісты,  якіх рады вітаць на нашай хойніцкай зямлі.  Увагу на мэтавым накіраванні на вучобу засяродзіла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама С.Ц. Добуш, зазначыўшы, што гэта гарантыя далейшага працаўладкавання. Па пытанню атрымання накіравання трэба звяртацца да адміністрацыі школы або ў аддзел адукацыі па тэл. 3-45-05.



Цэлая выкладчыцкая каманда з ліку 7 чалавек прадстаўляла Мазырскі педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна і агітавала паступаць да іх. Сёння ў МДПУ маецца 4 вучэбныя корпусы, у якіх размешчана 10 факультэтаў педагагічнага профілю, працуюць 32 кафедры. Атрымаць усю цікавячую інфармацыю можна на сайце www.mgpu.by.
 У цікавай форме прадставіў сваю ўстанову, прадэманстраваўшы відэаролік (праглядзець яго можна на сайце www.vsavm.com) дацэнт кафедры гігіены жывёл Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Д.Г. Гатоўскі.



Дацэнт кафедры статыстыкі Беларускага эканамічнага ўніверсітэта (www.bseu.by) канстатаваў той факт, што многа хайнічан-студэнтаў іх ВНУ вельмі адораныя людзі, прывёўшы ў прыклад выпускніцу СШ № 3 г. Хойнікі Юлію Валочку, якая паступіла ў БДЭУ у мінулым годзе на дзённую бюджэтную форму навучання і зараз з’яўляецца лепшай студэнткай у сваёй групе.Прадстаўнікі сярэдніх спецыяльных устаноў вобласці – Мазырскага політэхнічнага, Палескага аграрнага (г. Калінкавічы), Буда-Кашалёўскага аграр-нага каледжаў агітавалі за сваю навучальную ўстанову, расказваючы аб пераважнасцях іх СУЗаў.  Скарысталася магчымасцю прарэкламаваць сваю ўстанову і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДПТВ-183 г. Хойнікі І.Б. Лявіцкая.



Мультымедыйныя прэзе-нтацыі падрабязна адлюстравалі жыццядзейнасць навучальных устаноў, дазволілі ў поўнай меры акунуцца ў студэнцкую атмасферу і сталі своеасаблівай экскурсіяй у свет вучобы і адпачынку. Прадстаўнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў прадаставілі інфармацыйныя буклеты, якія  з мэтай прафарыентацыі перададзены ва ўсе школы раёна.


 


Наталля ЧЭКАН.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *