Ніхто не хацеў саступаць

Спорт

У час вясенніх канікул на базе ДЮСШ аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму працаваў фізкультурна-аздараўленчы лагер дзённага знаходжання. У дзяцей з усіх гарадскіх школ, гімназіі і Паселіцкага д-с СШ, якія з’яўляюцца выхаванцамі ДЮСШ, была выдатная магчымасць для заняткаў і трэніровак на абноўленым стадыёне і спартыўнай базе школы, акрамя таго, для іх было арганізавана двухразовае гарачае харчаванне ў сталовай СШ № 1.



Вялікую цікавасць наведвальнікаў лагера і ўсіх юных аматараў футбола выклікала адкрытае першынство ДЮСШ па міні-футболу, прысвечанае 25-й гадавіне аварыі на ЧАЭС .
Двухдзённы турнір праводзіўся на дзвюх міні-футбольных пляцоўках адначасова ў дзвюх групах. У першай пяцёрцы мацнейшымі сталі футбалісты СШ № 3, якія апярэдзілі каманду гімназіі. Сярод каманд другой групы перамогу святкавала міні-футбольная дружына Судкоўскай СШ, другі вынік паказала каманда Стралічаўскай СШ. Фінальнае супрацьстаянне паміж камандамі СШ № 3 і Судкоўскай СШ прайшло на роўных, а лёс яго вырашыў толькі адзіны забіты мяч – з мінімальным лікам перамаглі гаражане.
У паядынку за трэцяе месца пашчасціла гімназістам – 3:1.



Па заканчэнні турніру сваіх уладальнікаў знайшлі індывідуальныя прызы. Новенькія футбольныя мячы атрымалі лепшы палявы ігрок спаборніцтваў Эдвард Лабада (СШ № 3), мацнейшы галкіпер Сцяпан Іваноў (гімназія) і лепшы гуляючы трэнер Васілій Вяргейчык (СШ № 3). Каманды-пераможцы ўзнагароджаны граматамі ДЮСШ.



М. КАРЭЛЬСКАЯ, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ДЮСШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *