Ёсць работа – будзе рэзультат


Дзелавой актыўнасцю вызначаюцца і маюць пэўны вопыт дэпутаты раённага і мясцовых Саветаў дэпутатаў 26 склікання ў вырашэнні задач, ускладзеных на органы мясцовага кіравання і самакіравання. Таму наш раён невыпадкова быў выбраны месцам правядзення абласнога семінара па абмену вопытам работы з удзелам дэпутацкіх дэлегацый Брагінскага і Лоеўскага раёнаў.



Гасцей шчыра і сардэчна на мяжы Паселіцкага сельскага Савета вітала старшыня сельвыканкама Л.М. Зелянкоўская, прыпаднёсшы традыцыйны хлеб-соль.
У памяшканні сельскага Савета Людміла Мікалаеўна дзялілася вопытам работы па добраўпарадкаванню, на гэтыя мэты было выдзелена 50 мільёнаў рублёў бюджэтных сродкаў, якія выкарыстаны з карысцю на агульную справу.



Удзельнікам семінара была прадэманстравана работа агляднай камісіі сельвыканкама – ад выхаду па  намечаных адрасах да наведвання канкрэтнай сям’і. Як адзначыла Л.М. Зелянкоўская, у полі зроку не толькі адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне, неспры-яльныя сем’і, было запрашэнне наведаць і ад спрыяльнай сям’і.
На прыкладзе  мнагадзетнай сям’і Равідовіч, гаспадар якой, Аляксандр Уладзіміравіч – перадавы механізатар КСУП «Веляцін», а   яго жонка Алена Фёдараўна, загадчыца МТФ «Карусель», зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску па догляду дзіцяці да трох гадоў, быў паказаны ўвесь механізм дзейнасці агляднай камісіі.



У Стралічаўскім сельскім Савеце яго старшыня В.М. Бельская  правяла пленарнае пасяджэнне. Пракантраляваны пратакол даручэнняў старшыні сельвыканкама. Так, участковы інспектар РАУС С.В.Сачко не выканаў даручэнне  па выяўленню зламыснікаў, якія зламалі секцыю жалезабетоннага агароджвання па вуліцы Савецкай. Не выйшаў на раённы суботнік 2 красавіка калектыў эксбазы. Яго дырэктар У.Л. Бондар растлумачыў гэта праводзімымі веснавымі палявымі работамі і запэўніў, што 9 красавіка будзе выкананы  запланаваны аб’ём добраўпарадкавальных работ.



У Стралічаўскім СДК з вялікай цікавасцю госці прагледзелі велікодны абрад у выкананні мясцовых самадзейных артыстаў. А пасля наведання мясцовай сярэдняй школы было выказана меркаванне, што такой установай адукацыі не кожны райцэнтр можа пахваліцца.
У Судкоўскім сельскім Савеце ўдзельнікаў семінара сустракалі вучні мясцовай школы тэматычным літмантажам – у вершаваных радках яны расказвалі пра дзейнасць народных абраннікаў.



На базе гэтага, а таксама Алексіцкага сельскага Савета разглядвалася пытанне дзейнасці ўпаўнаважаных вёсак. Вопытам сваёй работы падзяліліся ўпаўнаважаныя  Казялужжа і Слабажанкі А.В. Крыўко і Г.У. Харошка.



Пасля экскурсіі ў музеі імя  І.П. Мележа ў аграгарадку Глінішча ў памяшканні Алексіцкага сельсавета адбылося пленарнае пасяджэнне, якое вяла старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар. Выступаючыя галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення кадравай работы аблвыканкама Я.А. Галкін, старшыні Брагінскага і Лоеўскага раённых Саветаў дэпутатаў М.І. Кавалёк і А.А. Фурс адзначалі, што ў нас многае можна пераняць у справе добраўпарадкавання, захавання народных традыцый, адным словам, ёсць рэзультат плённай працы органаў мясцовага самакіравання. Але, бадай, самай высокай ацэнкай дзейнасці дэпутацкага корпусу нашага раёна было выказванне члена  дэлегацыі: «Пасля таго, што я пабачыла сваімі вачыма ў вас у раёне, мне захацелася жыць і працаваць так, як вы…»



                           Клаўдзія БОСАК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *