Ад світання да вечара

Сельское хозяйство

Механізатары агракамбіната «Віць» завяршаюць сяўбу ранніх збожжавых культур. Адзін з лепшых працаўнікоў, занятых на пасяўных работах, Уладзімір Уладзіміравіч Бельскі. Па стану на 15 красавіка ён пасеяў 325 га каласавых культур, а гэта большая частка ўсяго сёлетняга яравога збожжавага кліна гаспадаркі.



Рана, з самым узыходам сонца пачынаецца рабочы дзень сейбіта. Ужо ў 6 гадзін раніцы яго энерганасычаны МТЗ-3022 з сеялкай АПП-6 накіроўваецца на веснавы палетак. Але ж перад выхадам у поле механізатару патрэбна ўважліва прагледзець усе вузлы і механізмы трактара, правільна адрэгуляваць сеялку, праверыць яе спраўнасць для таго, каб не падвяла ў полі і потым не давялося губляць час на рамонт тэхнікі.



А потым – гадзіны напружанай і адказнай працы ў полі: нездарма ж кажуць, што веснавы дзень год корміць, бо менавіта зараз закладваюцца асновы будучага ўраджаю. І толькі познім вечарам, у 21, а то і 22 гадзіны заканчваецца чарговы пасяўны дзень.



Але да такой спецыфікі хлебаробскай працы Уладзіміру Уладзіміравічу не прывыкаць, бо вось ужо 13-ты сезон заняты ён механізатарскай справай, калі выпускнік школы закончыў вучэбна-курсавы камбінат райсельгасхарчу.



Віктар НАЗАРАНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *