Хроніка чарнобыльскіх падзей 1986-га



26 красавіка, 1 гадзіна 23 мінуты –


на 4-м энергаблоку Чарнобыльскай атамнай станцыі адбылася аварыя, якая суправаджалася двума выбухамі, якія разбурылі актыўную зону рэактара і выклікалі пажар, які працягваўся каля 10 дзён. Выбух і пажар прывялі да выкіду вялікага аб’ёму радыеактыўных рэчываў у навакольнае асяроддзе. Выкід радыеактыўнасці ў 100 разоў перавышаў аналагічны паказчык пасля выбуху дзвюх атамных бомб, скінутых на Хірасіму і Нагасакі.


 


26 красавіка, 19.00 –


у г. Прыпяць (Украіна) прыбыла Урадавая камісія. Старшынёй яе назначаны Б. Шчарбіна.


 


27 красавіка, 5.00 –


для назірання за радыяцыйнай абстаноўкай на тэрыторыі Гомельскай вобласці разгорнуты 62 пасты радыяцыйна-хімічнага назірання.


 


27 красавіка, 12.00 –


пачата эвакуацыя г. Прыпяць. За 3 гадзіны было эвакуіравана 45 тысяч жыхароў.


 


29 красавіка –


на тэрыторыі Гомельскай вобласці разгорнуты 664 пасты радыяцыйна-хімічнага кантролю. Да гэтай работы былі падключаны 28 санэпідстанцый, 21 ветбаклабараторыя, 9 гідраметэастанцый. Вымярэнні праводзіліся праз кожныя 2 гадзіны.


 


30 красавіка –


у Хойніцкі, Брагінскі, Нараўлянскі раёны накіраваны 15 адказных работнікаў ад штаба ГА вобласці, аддзела аховы здароўя, УУС аблвыканкама, аблаграпрама і аблспажыўсаюза;


сіламі медыцынскай службы пачата суцэльнае лабараторнае даследаванне насельніцтва, для чаго было сфарміравана 29 рухомых брыгад для забору крыві.


 


1 мая –


у Хойніках адбылося пасяджэнне штаба грамадзянскай абароны, на якім было прынята рашэнне аб эвакуацыі жыхароў некаторых вёсак.


 


1-3 мая –


для аператыўнага кіраўніцтва работамі па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС на тэрыторыі вобласці была створана рабочая група ў колькасці 13 чалавек пад старшынствам першага намесніка старшыні аблвыканкама А. Шахновіча. Месцам знаходжання рабочай групы вызначаны г. Хойнікі;


спынены палявыя работы ў калгасах «Першае мая» і «Новае жыццё» Хойніцкага раёна;


праведзена герметызацыя жывёлагадоўчых і складскіх памяшканняў, гароднінасховішч ва ўсіх гаспадарках пацярпеўшых раёнаў.


 


3 мая –


разгорнуты работы па спецыяльнай апрацоўцы транспарту і грузаў на аўтамабільных дарогах у вёсках Савічы, Дронькі, Пешкаў, Глінішча сіламі воінскіх часцей і фарміраванняў ГА, жылкамунгаса і УУС;


быў створаны рэспубліканскі штаб грамадзянскай абароны.


 


4 мая –


у Беларусі створана камісія па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.


 


5 мая –


пачаты суцэльны дазіметрычны кантроль гама-фона на шчытападобнай залозе насельніцтва пацярпеўшых раёнаў.Дазіметрычнаму кантролю падвергнута ўсё насельніцтва Хойніцкага, Брагінскага і Нараўлянскага раёнаў;


закончана эвакуацыя насельніцтва з 50 населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Усяго было эвакуіравана 18,3 тысячы чалавек. Першы этап эвакуацыі.


 


14 мая –


зварот па тэлебачанні да народа Прэзідэнта СССР М.С. Гарбачова. Пасля аварыі прайшло 18 сутак.


 


2-9 чэрвеня –


дадаткова адселена насельніцтва і вывезена пагалоўе жывёлы з 28 населеных пунктаў. Эвакуіравана 8,9 тысячы чалавек, 37 тысяч галоў жывёлы.


 


10 чэрвеня –


колькасць эвакуіраваных дасягнула 18,7 тысячы чалавек.


 


Чэрвень –


у Хойніцкі, Брагінскі, Нараўлянскі раёны накіраваны аператыўныя групы ў колькасці 41 чалавека для аказання райвыканкамам дапамогі на месцах у правядзенні эвакуацыі насельніцтва;


для кіраўніцтва работай па вывазу матэрыяльных каштоўнасцей дзяржаўных і грамадскіх арганізацый і ацэнцы маёмасці грамадзян створаны абласная камісія і 2 рабочыя групы;


на ўсіх складах, базах і харчовых прадпрыемствах створаны дазіметрычныя пасты для кантролю за забруджваннем радыеактыўнымі рэчывамі транспарту, прыбыўшага пад пагрузку.


 


1 ліпеня –


закончана санітарная апрацоўка 485 населеных пунктаў, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню. У работах прыняло ўдзел больш за 130 тысяч чалавек.


 


Жнівень –


закончана эвакуацыя насельніцтва са 107 населеных пунктаў Гомельскай вобласці, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню. Было эвакуіравана 24,7 тысячы чалавек і каля 50 тысяч галоў жывёлы.


 


1 верасня –


закончана дэзактывацыя 125 будынкаў школ і 94 дзіцячых дашкольных устаноў і іх тэрыторый з адначасовым добраўпарадкаваннем.


 


Верасень –


у піянерскія лагеры краіны накіравана 3400 вучняў з Хойніцкага, Брагінскага і Нараўлянскага раёнаў.


 


1 кастрычніка –


закончана санітарная апрацоўка 246 населеных пунктаў, 31753 жылых дамоў.


 


23 кастрычніка –


закончана эвакуацыя 9246 сем’яў (22961 чалавек).


 


Лістапад –


над 4-м энергаблокам ЧАЭС узведзены аб’ект «Укрыццё» (Украіна).


 


Снежань –


на базе абласнога анкалагічнага дыспансера пачала работу радыеімуналагічная лабараторыя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *