Прыемны падарунак для будучай школьніцы Віялеты Шлёг

Образование

У Гомельскай вобласці напярэдадні 1 верасня праходзіць дабрачынная акцыя «Збяром партфель першакласніку». Актыўны ўдзел у ёй штогод прымаюць хойніцкія дэпутаты.
На гэтым тыдні дэпутат раённага Савета дэпутатаў С.У. Несцярэнка і дэпутат сельскага Савета дэпутатаў па Судкоўскай выбарчай акрузе С.Ф. Назаранка наведалі шматдзетную сям’ю Вікторыі і Генадзія Шлёг з в. Дворышча. Муж і жонка выхоўваюць траіх дачок – Ангеліну, Віялету і Аляксандру. Сёлета Віялета пойдзе ў першы клас Судкоўскай школы, яе старшая сястра Ангеліна будзе навучацца ў Калінкавіцкім каледжы, а самая маленькая, Саша, толькі збіраецца ў дзіцячы садок.
Будучая першакласніца Віялета Шлёг атрымала каляровы рукзачок, напоўнены ўсімі патрэбнымі школьнымі прыналежнасцямі. Цяпер у школу дзяўчынка пойдзе поўнасцю падрыхтаванай. Гэта значная падмога для сям’і Шлёг і вельмі прыемны дзіцячы падарунак. Гэта было лёгка заўважыць па шчаслівых вачах бацькоў і іх дачок.
Дабрачынная акцыя «Збяром партфель першакласніку» накіравана на аказанне дапамогі дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў і прадоўжыцца да канца жніўня.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *