Успомнілі разам



тыя спякотныя  трывожныя дні 1986 года напярэдадні 25-й гадавіны аварыі на ЧАЭС у аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН яго наведвальнікі з людзьмі-ліквідатарамі катастрофы. Сустрэчу адкрыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Н.А. Слесарэнка. Аб тым, як развіваліся падзеі першага чарнобыльскага года, расказаў начальнік аддзела культуры райвыканкама В.І. Баранаў, які на той час працаваў у райкаме партыі. Пранізлівы верш аб подзвігу пажарных, якія цаной сваіх жыццяў спынілі атамны агонь, прачытала старшыня раённага таварыства інвалідаў па зроку Г.Ф. Карандзінава.



Потым адбылося наведанне музея «Трагедыя Чарнобыля» ў аграгарадку Судкова. Завяршылася сустрэча шчырай і даверлівай гутаркай за салодкім сталом, які дапамаглі наладзіць спонсары – калектывы раённага вузла паштовай сувязі і хойніцкага хлебазавода, а таксама індывідуальны прадпрымальнік А. Ібрагімаў.



Клаўдзія МІКАЛАЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *