Прыступілі да самастойнай работы

Образование Тэрыторыя моладзі

15 жніўня ў трэцяй гарадской школе прайшла традыцыйная сустрэча маладых педагогаў з прадстаўнікамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, «Беларусбанка». Узнімаліся пытанні, якія ў асноўным датычыліся льгот, выплат і выдзялення жылля. 

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л.Ф. Кулакоўская заклікала маладых калег у першую чаргу любіць вучняў і сваю справу, уносіць прапановы, удзельнічаць у мерапрыемствах, рабіць усё, каб школьнікі ганарыліся сваімі настаўнікамі.
У параўнанні з мінулым годам у цяперашнім прыбавілася маладых спецыялістаў – іх прыбыла 36. З іх 29 – ураджэнцы нашага раёна, па мэтаваму накіраванню прыйшло 12 чалавек, з вышэйшай адукацыяй – 23 педагога. Больш усяго спецыялістаў (12) прыбыла з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.

Вікторыя Мароз.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *