Аб зваротах грамадзян на “прамую лінію”


Разгледжаны звароты насельніцтва, якія паступілі ў ходзе правядзення «прамой лініі» ў рэдакцыі «ХН» з удзелам намесніка старшыні райвыканкама А.М. Іўковай і галоўнага інжынера КЖУП «Хойніцкі камунальнік» С.У. Несцярэнкі.



*Праведзены работы па рэвізіі і ачыстцы сістэмы каналізацыі дома № 2а па вул. Міру, падвальнае памяшканне ачышчана ад сцёкаў, праветрана.
*Для прадухілення затаплення каналізацыйнымі сцёкамі ў падвальным памяшканні дома №9 па вул. Першамайскай заменены чугунныя каналізацыйныя трубы на трубы ПВХ 12 м.п. Цеча сістэмы каналізацыі ўхілена.



*Спілаваны аварыйныя дрэвы ў двары вул. Савецкая, 80 і Міру, 2а.
*Пасля правядзення рэвізіі запорнай арматуры на вертыкальным стаяку гарачай вады наладжана гарачае водазабеспячэнне  (вул. К. Маркса, 10/44).



*Камісійна не выяўлены прамярзанні кватэры 2 па вул. Тургенева,1, маюцца толькі цёмныя плямы асобнымі месцамі. Жыльцу ўказана на праветрыванне жылога памяшкання. Цеча ў падвале ўхілена.
*Наладжаны графік уборкі пад’езда (вул. К. Маркса, 24/48), убрана пад вокнамі, тэмпература ў кватэры адпавядае сацыяльным стандартам. Сырасць у кватэры назіраецца ад нерэгулярнага праветрывання.



*Па звароту жыхароў дома № 15 па вул. Першамайскай паведамляецца, што капітальны рамонт дома працягваецца, лесвічныя маршы будуць адрамантаваны, прыбор расходу гарачай вады заменены.
*У сувязі з тым, што дом па вул. Пралетарская, 47 знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, «Хойніцкі камунальнік» можа аказаць платную паслугу па спілаванню ёлкі ў палісадніку.



*Па звароту жыльцоў кватэры № 57 па вул. К. Маркса, 24 праведзена абследаванне – тэмпература ў кватэры адпавядае сацыяльным стандартам, цеча вентыляў у падвале ўхілена, таксама заменены вентылі на вертыкальных стаяках ў падвальных памяшканнях дома.
*Падзяку ЖЭУ выказала С.А. Дворнік, пражываючая па вул. Паркавая, 12/15, за правядзенне работ па апрацоўцы сцен матэрыялам «ТСМ-керамічны», у выніку чаго ліквідаваны сырасць сцен і грыбкі.



*Пасля закупкі матэрыялаў у бліжэйшы час будзе праведзена добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі па вул. К. Маркса, 23, у наступным месяцы будуць устаноўлены лавачкі па вул. 70 гадоў Кастрычніка.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *