Настаўнік – гэта прызванне, гэта лёс

Образование

Апошнія жнівеньскія дні сабралі ў цэнтры культуры г. Хойнікі педагогаў са ўсіх навучальных устаноў раёна. Там прайшла традыцыйная жнівеньская педагагічная нарада, на якой падвялі вынікі работы за мінулы навучальны год і вызначылі задачы на наступны. А па заканчэнні педагогаў віншаваў Гомельскі духавы аркестр.

Цёплымі словамі і ўзнагародамі дзякавалі настаўнікаў за работу намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская, прарэктар па вучэбна-метадычнай рабоце Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Л.М. Нікіфарава.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л.Ф. Кулакоўская ў сваім выступленні зазначыла, што новы навучальны год будзе складаны, паколькі прыносіць пэўныя змены ў агульнаадукацыйны працэс і мае шэраг асаблівасцей. Адноўлены вучэбныя праграмы па ўсіх прадметах, агульную сярэднюю адукацыю закранулі змены з улікам практыка-арыентаванага накірунку, укаранены падручнікі новага пакалення. Істотныя змены ўнесены ў тыпавыя вучэбныя планы. У сувязі з гэтым патрабуецца прыняць канкрэтныя меры для таго, каб у кожнай навучальнай установе адукацыі максімальна забяспечвалася адпаведнае і якаснае навучанне.
Мінулы год у сістэме адукацыі раёна быў напружаны, але ў цэлым паспяховы. Дзякуючы агульным намаганням, забяспечана ўстойлівае функцыянаванне сістэмы адукацыі, даступнасць якаснага навучання і выхавання, а таксама задаволены адукацыйныя запыты вучняў і іх бацькоў на розныя адукацыйныя паслугі.
Мінулы навучальны год стаў «ураджайным» на выдатнікаў: па завяршэнні навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі атрымалі пасведчанні з адзнакай 10 выпускнікоў 9-х класаў, на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі 12 выпускнікоў 11-х класаў атрымалі атэстаты асобага ўзору і ўзнагароджаны медалямі «За выдатныя поспехі ў вучэбнай дзейнасці».
Яшчэ адным іспытам для навучэнцаў з’яўляецца цэнтралізаванае тэсціраванне. Пры ўсёй неадназначнай ацэнцы зместу тэстаў, выніковы бал сертыфіката – гэта адзнака работы ўстановы адукацыі. Сістэма дадатковых мер, накіраваная на якасць адукацыі, дазволіла вучням дасягнуць найлепшых вынікаў у гэтым годзе па цэнтралізаванаму тэсціраванню. Сярэдні бал па раёну – 45. Праведзеная работа дазволіла нам з 17 месца у 2016 годзе сёлета заняць 4 сярод раёнаў вобласці. Гэта сведчыць аб тым, што ў нас дастатковы патэнцыял, і нам патрэбна напружана працаваць у будучым годзе. 16 выпускнікоў раёна набралі ад 80 да 98 балаў па беларускай, русскай, англійскай мовах, біялогіі, фізіцы, матэматыцы, гісторыі і грамадазнаўству. Вышэй за абласны ўзровень паказчыкі цэнтралізаванага тэсціравання па рускай, беларускай мовах, матэматыцы, грамадазнаўству і гісторыі Беларусі.
Застаецца стабільным і працэнт паступлення выпускнікоў ва ўстановы вышэйшай адукацыі, ён склаў 40%.
Матэрыяльная база і выдатны кадравы патэнцыял ствараюць умовы для выдатнай работы. Задача на гэты навучальны год – быць лепшымі.

Ольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *