Ветэранам – дэпутацкі клопат і ўвага

Рэха падзеі

Няўмольны бег часу. Усё менш і менш становіцца людзей, якія мужна засланілі Беларусь ад ворага. І наша краіна, і наш народ занава нарадзіліся ў гарніле Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, нарадзіліся пад знакам Вялікай Перамогі, ахінутыя яе свяшчэнным святлом. Скрозь прастору і час струменіць гэтае святло, напаўняючы асаблівым сэнсам нашу гісторыю, культуру, жыццё грамадства і кожнага чалавека.



Нашы ветэраны самааддана і чэсна працавалі ў мірныя пасляваенныя гады, многае зрабілі для дабрабыту краіны і роднай Хойнікшчыны. Цяпер яны – людзі сталага веку, ім не патрабуюцца нейкія матэрыяльныя даброты, а патрэбна ўвага і клопат родных і блізкіх людзей. Яны прагнуць звычайных чалавечых зносін. Трэба толькі бачыць, як на вачах маладзеюць яны, калі да іх нехта наведваецца, пагаворыць, падбадзёрыць.



На прэзідыуме дэпутатаў райсавета было вырашана правесці акцыю па наведванню на даму ветэранаў вайны і працы. І старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар, і дэпутаты райсавета актыўна ўключыліся ў гэтае дабрачыннае мерапрыемства. За ўласныя сродкі набылі падарункі, з пажаданнямі здароўя і шчасця ўручылі іх ветэранам, а самае галоўнае – падарылі цудоўныя імгненні задушэўнай размовы.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *