У запаведніку прайшоў конкурс майстроў сваёй справы

Пад знакам Чарнобыля Рэха падзеі Экономика

Штогод напярэдадні Дня работнікаў леса калектывы трох участкаў запаведніка збіраюцца ў Бабчыне, каб вырашыць, хто ж з іх самы лоўкі, хуткі і адважны. Для гэтага арганізуюць конкурс з рознымі прафесійнымі выпрабаваннямі.
Самыя азартныя работнікі Хойніцкага, Брагінскага і Нараўлянскага ўчасткаў кідалі сякеру ў мішень, стралялі з пнеўматычных вінтовак, рубілі і пілавалі бярвенні на хуткасць.

Сёлета ў спіс выпрабаванняў трапіў новы конкурс – мантаж цэпа на хуткасць. Так канкурсанты даказвалі сваё ўменне якасна і літаральна імгненна мяняць на бензапіле цэп. Варта прызнаць, у запаведніку працуюць сапраўды прафесіяналы, бо за 10 секунд выканаць заданне і пры гэтым не пашкодзіць рукі аб вострыя дэталі – задача для вопытнага работніка.

 

Усе працаздольныя конкурсы выконвалі тут мужчыны – прадстаўніц прыгожай стаці запрасілі ў якасці балельшчыкаў, з чым жанчыны справіліся на “дзясятку”.

Пры падзвядзенні вынікаў выявілі, што каманды Хойнік і Нароўлі прыйшлі да фінішу з аднолькавай колькасцю балаў. Таму вырашальным для іх конкурсам стала кіданне сякеры ў мішэнь.У першую ж хвіліну хайнічане сваімі дакладнымі кідкамі замацавалі за сабой срэбра спаборніцтваў, пакінуўшы бронзу нараўлянскім калегам. Перамогу, як і летась, пакінулі за сабой работнікі Брагінскага ўчастка.

 

 

 

 

 

Прызёры атрымалі каштоўныя падарункі. Прыемным фіналам конкурснага дня стала ўзнагароджанне лепшых работнікаў. Ганаровыя граматы Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС уручыў начальнік гэтай структуры А.І. Ціток. Дыпломы райвыканкама работнікі атрымалі з рук намесніка старшыні выканаўчага камітэта А.П. Гуры, а ўзнагароды сваім калегам уручаў дырэктар запаведніка П.М. Кудан.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *