Якасць перш за ўсё


23 мая ў актавай  зале  КЖУП «Хойніцкі камунальнік»  адбылася сустрэча рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы, якую ўзначальваў старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь В.М. Карашкоў.



Валерый Мікалаевіч асвятліў тэму адзінага дня інфармавання насельніцтва – «Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь». Падкрэсліў, што галоўныя напрамкі, па якіх будзе развівацца беларускае грамадства ў бягучай пяцігодцы – гэта прадпрымальнасць, ініцыятыва, адказнасць кожнага. Менавіта ад рэалізацыі гэтых прынцыпаў у жыццё залежыць дастойнае будучае нашай краіны.



Адзначалася, што сёлета будзе прадоўжана ў Беларусі рэалізацыя многіх інвестыцыйных праектаў. Самыя буйныя з іх – гэта будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю гандлёва-лагістычнага цэнтра на тэрыторыі Мінскага раёна, будаўніцтва гасцінічнага комплексу СПА-Атэль ў пасёлку Ракаў, узвядзенне завода гарачага цынкавання металаканструкцый на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна.



Кіраўнік рэспубліканскай ІПГ асаблівую ўвагу ўдзяліў будаўніцтву ў Беларусі атамнай станцыі. Гаворачы аб прыярытэтах у прамысловасці, зазначыў, што толькі якасныя выпускаемыя вырабы  будуць карыстацца попытам на рынку.



Члены ІПГ – памочнік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь М.Я. Клімаўцоў, дырэктар РУП «Калінкавіцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі»  У.Р. Ярац,  намеснік старшыні райвыканкама А.У. Машэўскі – адказалі на пытанні, цікавячыя камунальнікаў. Гэта, у прыватнасці, паверка ўліковых прыбораў, тэрмін перагляду дзяржстандартаў у галіне камунальнай гаспадаркі, сітуацыя на валавым рынку, пытанні экспартазамяшчэння.



В. САВЕЛЬЕВА,  начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *