Адзвінеў апошні званок, ідуць экзамены

Образование

Здаецца, толькі ўчора цяперашнія выпускнікі пад руку з татамі і мамамі  прыйшлі ў першы клас, пазнаёміліся са сваёй першай настаўніцай, якая правяла для іх першы ўрок. А ўжо сёння ўчарашнія хлопчыкі і дзяўчынкі развітваюцца са школай, а разам з тым і з бесклапотным дзяцінствам. Апошні школьны званок адзвінеў сёлета 31 мая ў нашым раёне для 215 выпускнікоў 11-х класаў і  333  дзевяцікласнікаў. Далей будзе дарослы выбар і самастойнае жыццё. Гэта яшчэ прадстаіць зразумець і асэнсаваць. А пакуль наперадзе – выпускныя экзамены, затым адшумяць выпускныя балі – і пачатак аднаго з самых адказных і сур’ёзных жыццёвых перыядаў.



Прыгожа і ўзнёсла, з лёгкім смуткам прайшла ўрачыстая лінейка ў Стралічаўскай сярэдняй школе. Да выпускнікоў звярнуўся дырэктар установы адукацыі У.Л. Вяргейчык, адзначыўшы самых дастойных у вучобе, жыцці школы, спорце, а таксама бацькоў, чые дзеці ў гэтым вызначыліся.



Слова прадастаўляецца старшыні раённага выканаўчага камітэта А.В. Бічану. Аляксандр Васільевіч шчыра і сардэчна павіншаваў выпускнікоў з заканчэннем школы, пажадаў, каб кожны атрымаў свой білет удачы, поспехаў у школьных экзаменах і пры паступленні ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Іх, ужо дыпламаваных спецыялістаў, высокакваліфікаваных рабо-тнікаў чакаюць на радзіме, а раённая ўлада зробіць усё, каб працаўладкаваць іх і забяспечыць дастойнае жыццё маладым спецыялістам – будучаму Хойнікшчыны. У падарунак ад  кіраўніка раёна школа атрымала два мячы – футбольны і валейбольны.



З добрымі пажаданнямі звярнуліся да выпускнікоў, уручылі падарункі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Л.Ф. Кулакоўская, старшыня Стралічаўскага сельскага Савета В.М. Бельская, ад імя шэфаў – в.а. дырэктара ДЛГУ «Хойніцкі лясгас» І.Ф. Астапенка, намеснік дырэктара Палескага дзяржаўнага радыя-цыйна-экалагічнага запаведніка М.В. Краўчанка. Расчулена, па-мацярынску гаварыла на ўрачыстай лінейцы класны кіраўнік 9 класа С.С. Шрамко,  ад імя бацькоў шчырае дзякуй педагогам за навучанне і выхаванне іх сыноў і дачок сказаў В.В. Трошка. Яшчэ больш кранальны момант, калі звініць апошні званок у руках Карыны Назаранка, якую на руках трымае выпускнік Аляксандр Цімафееў.



На ўрачыстых лінейках у школах  раёна і гімназіі гучалі віншаванні першакласнікаў – менавіта іх сённяшнія выпускнікі 1 верасня ўвялі ўрачыста ў школы раёна, як сваю будучую змену. Малышы ад душы жадалі паспяховага заканчэння вучобы, спакойных выпускных экзаменаў, шчасця і радасці ў самастойным жыцці.
Настаўнікі звярнуліся дрыжачымі галасамі, змахваючы няпрошаныя слёзы, а яны – героі дня – гаварылі прызнанні школе і асобна кожнаму педагогу.
І вось самы хвалюючы момант. Звініць апошні званок. Галоўны закон жыцця непарушны: на змену ночы заўсёды прыходзіць дзень, на змену зіме – вясна. На месца пакідаючых школу без пяці мінут дарослых людзей абавязкова павінны прыйсці другія дзеці, уперадзе ў якіх цэлае жыццё, калі многа разоў будуць ацэньвацца ўменне заставацца чалавекам, дабрыня, адносіны з людзьмі. І ацэнкі ўсяму гэтаму, магчыма, будуць больш суровымі, чым школьныя.
1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей пачаліся выпускныя экзамены.



Адказна падрыхтаваўся да гэтага мерапрыемства педагагічны калектыў гімназіі г. Хойнікі, які прыклаў многа сіл і намаганняў каб вучні на экзаменах пацвердзілі свае ацэнкі, атрыманыя імі на працягу доўгіх адзінаццаці гадоў.



 У пачатку першага экзамена (па беларускай мове за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) да 47 выпускнікоў звярнулася дырэктар гімназіі Л.В. Лабада, якая выказала упэўненасць, што гэтая першая ступенька у выпускной кампаніі будзе паспяховай.



Клаўдзія БОСАК


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *