Разнастаіць летні адпачынак

Образование

Наступіла лета – час школьных канікулаў і працоўных водпускаў. На гэты перыяд запланаваны шэраг мерапрыемстваў для моладзі. Варта расказаць аб некаторых з іх.



У чэрвені пройдуць адразу два конкурсы прафесійнага майстэрства, за права быць лепшымі з лепшых будуць спаборнічаць маладыя эканамісты і аператары машыннага даення.
Традыцыйна ў перыяд з 15 па 19 чэрвеня пройдуць маладзёжныя турыстычныя злёты вучнёўскай і працуючай моладзі, з удзелам падлеткаў «групы рызыкі».
А ў апошні дзень чэрвеня ўсе мы адзначым Дзень моладзі. Да гэтага свята запланаваны шэраг мерапрыемстваў: конкурсная праграма для працуючай моладзі, канцэрт, тэматычная дыскатэка.



У ліпені на тэрыторыі раёна стартуе сельскагаспадарчы праект «Уладар вёскі», у рамках якога маладыя сем’і, пражываючыя ў сельскай мясцовасці, змогуць паспаборнічаць ў такіх конкурсах, як даенне кароў, рубка дроў, ворыва глебы, рамесная дзейнасць і інш. Гэтыя мерапрыемствы пройдуць па лініі работы клуба маладой сям’і «Вера. Надзея. Любоў». Таксама гэтым клубам арганізоўваецца раённы конкурс «Лепшае сялянскае падвор’е сярод маладзёжных сем’яў», а ў  жніўні ўжо чацвёрты год запар будзе праводзіцца раённы конкурс «Лепшая маладая сям’я Хойнікшчыны».



Асаблівая ўвага ўдзяляецца падлеткам з «групы рызыкі». У летні перыяд з іх удзелам запланаваны турыстычныя паходы, велапрабег, спартыўна-патрыятычная гульня «Зарніца», экскурсіі на прадпрыемствы і ў арганізацыі горада з мэтай прафарыентацыі.



Паведамляю, што рабяты, які маюць жаданне летам папрацаваць, будуць заняты ў саставе студэнцкіх атрадаў. Летам іх будзе створана чатыры: два на базе КЖУП «Хойніцкі камунальнік» і столькі ж ў ДБУ-23.



Падагульняючы сказанае, хочацца адзначыць, што юнакі і дзяўчаты, якія хочуць правесці свой летні адпачынак актыўна і з карысцю для здароўя, змогуць выбраць мерапрыемства па душы.



Мы таксама будзем рады, калі актыўныя маладыя людзі прапануюць свае ідэі па арганізацыі цікавых масавых мерапрыемстваў, якія будуць запатрабаваны ў маладзёжным асяроддзі.



Чакаем вас у аддзеле па справах моладзі райвыканкама і ў раённым камітэце грамадскага аб’яднання БРСМ (Дом абрадаў, каб. 2.2, 2.4), званіце па тэлефоне 2-30-97.



І. ПАНЧАНКА,  начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *