Выконваючы Дэкрэт №18 Пад кантролем грамадскасці


На тэрыторыі нашай гаспадаркі пражывае 13 абавязаных асоб. За кожнай з іх замацаваны спецыялісты і вядзецца строгі кантроль за тым, каб гэтыя гора-маці і гора-бацькі выходзілі на працу, пакрывалі затраты, што нясе дзяржава па ўтрыманню іх дзяцей.

Створана камісія па рабоце з неспрыяльнымі сем’ямі. Члены камісіі наведваюць абавязаных асоб, праводзяць выхаваўчую работу. Распрацаваны план работы камісіі па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей у неспрыяльных сем’ях, а таксама план мерапрыемстваў садзейнічання сям’і, школе, дашкольным установам. Усё гэта дае пэўныя станоўчыя вынікі.

Прычынай неспрыяльнасці ў сем’ях у першую чаргу з’яўляецца п’янства. Таму актывізавалі работу з той катэгорыяй рабочых, якія трапілі ў алкагольную залежнасць. На сённяшні дзень 18 чалавек прайшлі курс лячэння, для іх бясплатна выдзяляўся транспарт для паездкі на кадзіраванне. І трэба сказаць, што ёсць ужо людзі, якія ўсвядомілі правільнасць прынятага рашэння, што ад іх саміх залежыць радасць і дастатак у сям’і, а таксама вытворчыя паказчыкі сельгаспрадпрыемства.

У прыклад трэба прывесці жывёлаводку Таісію Мікалаеўну Мінчык. Працуе цяпер старанна, загадчык фермы заўваг да яе не мае. У лютым Таісія Мікалаеўна дабілася штосутачнага прыбаўлення ў вазе маладняку, які даглядае, 794 грамы. Акрамя заработнай платы атрымала і 100 тысяч рублёў прэміі. Выдзелілі ёй грошы  для падключэння і аплаты за электраэнергію.

Прэміравана на 70 тысяч рублёў аператар машыннага даення С.Н. Мінчык, якая заняла другое месца па надоях малака ад замацаванай групы кароў. Малазабяспечаным сем’ям гаспадарка выдзяляе сродкі для касметычнага рамонту ў дамах, а галоўны бухгалтар М.М. Жураўская строга сочыць за тым, каб штомесяц утрымліваліся з абавязаных  грошы і пералічваліся на рахункі дзіцячых дамоў.


В. САНЦЭВІЧ, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце КСУП “Веляцін”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *