Першы світанак дарослага жыцця

Образование

Выпускны вечар – гэта падзея, якая стала добрай традыцыяй. У гэты дзень наш інтэлектуальны і творчы патэнцыял будучага выходзіць з ушаноўваннямі са школьнага парога ў дарослае жыццё. Менавіта ў гэты дзень школа ставіць на крыло сваіх самых лепшых, самых добрых, самых разумных  дзяцей, якія, вытрымаўшы экзамен на атэстат сталасці, узялі магутны старт, што выводзіць іх на арбіту дарослага жыцця. На гэтым шляху ім дапамогуць вечныя і светлыя арыенціры: гонар і адказнасць, працавітасць і дружба, вера і любоў да блізкіх, да роднага краю і нашай сінявокай Беларусі.


 


Упершыню афіцыйная частка мерапрыемства праходзіла ў гарадскім амфітэатры, дзе выпускнікоў  усіх агульнаадукацыйных школ і гімназіі апладысментамі віталі прадстаўнікі раённай улады і грамадскасці, педагогі, бацькі, а таксама жыхары горада, прыйшоўшыя паглядзець на ўчарашніх адзінаццацікласнікаў, якія ўступаюць у дарослае жыццё.

 

Слова прадастаўляецца старшыні раённага выканаўчага камітэта А.В. Бічану. Ён шчыра і сардэчна павіншаваў юнакоў і дзяўчат з паспяховай здачай экзаменаў, пажадаў знайсці сваю жыццёвую дарогу, выказаў надзею, што пасля заканчэння вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў яны вернуцца на родную Хойнікшчыну, каб ствараць яе будучыню.


 


Кіраўнік раёна ўручыў грашовыя прэміі райвыканкама выпускнікам, якія дасягнулі высокіх вынікаў у інтэлектуальнай, творчай і спартыўнай дзейнасці: гімназістам Ягору Раманчыку, Арцёму Краўчанку, Дзмітрыю Дземідзенку, Аляксандру Графа, выпускнікам СШ №3 – Крысціне Астрэйка, Аксане Жданавай, Улляне Шубянок, Мікалаю Назаранку.


 


За добрасумленнае выкананне бацькоўскіх абавязкаў, выхаванне ў дзяцей актыўнай жыццёвай пазіцыі А.В. Бічан уручыў Падзякі Генадзію Іосіфавічу і Святлане Дзмітрыеўне Гапоненкам, Але Браніславаўне Хадасок, Ігару Уладзіміравічу і Аксане Валер’еўне Салянка, Аляксандру Аляксандравічу і Любові Леанідаўне Леснікавым, Міхаілу Іванавічу і Жанне Аляксандраўне Аўдзеенка, Леаніду Леанідавічу і Людміле Мікалаеўне Алімавым, Віктару Уладзіміравічу і Таццяне Аляксандраўне Івашчанка.


 


Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама  Л.Ф. Кулакоўская, вітаючы выпускнікоў, уручыла Пахвальныя лісты тым, хто дабіўся асаблівых поспехаў у вывучэнні школьных прадметаў. Пажадалі шчаслівай дарогі ў самастойнае жыццё начальнік упраўлення па праблемах ліквідацыі вынікаў катастрофы на ЧАЭС аблвыканкама І.Л. Бойдак, ад шэфаў слова трымаў дырэктар рамонтнага завода У.А. Хорсун, ад бацькоў – А.А. Сліжыкаў і С.У. Графа, група настаўнікаў раёна дала наказ выпускнікам. Падрыхтаваўшы літмантаж, выпускнікі Юлія Салянка і Яўгеній Кошмар выступілі з адказным словам, падзякавалі настаўнікам, выразілі ўдзячнасць за разуменне і падтрымку бацькам.


 


І вось пачынаецца выпускны баль, гучыць нестарэючы вальс і кружацца пары, упэўнена вядуць у танцы дам кавалеры, а завяршэннем выпускнога вечара стаў святочны феерверк.


Пасля заканчэння афіцыйнай часткі мерапрыемства, выпускнікі раз’ехаліся па сваіх школах, дзе  ўрачыстасці праходзілі па свайму сцэнарыю. Але агульным было адно – абавязковая сустрэча першага дарослага світанка.


 


 


Клаўдзія Босак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *