Да лепшых вынікаў

Образование

Прыярытэтны напрамак сучаснай школы – якасная адукацыя. Праблема якасці адукацыйнага працэсу – адна з асноўных, якая пастаянна абмяркоўваецца ў педагагічным асяроддзі. Адным з крытэрыяў якасці ведаў з’яўляецца работа са здольнымі вучнямі.



З мэтай павышэння якасці адукацыі і паляпшэння дасягненняў вучняў у аддзеле адукацыі райвыканкама па заканчэнні навучальнага года адбылася нарада намеснікаў дырэктараў устаноў адукацыі, на якой былі разгледжаны вынікі рэспубліканскай і абласной алімпіяды 2010/2011 навучальнага года.



Праведзены падрабязны аналіз выступленняў вучняў на кожным этапе. На абласным узроўні каманда нашага раёна не дасягнула высокай выніковасці. Маем толькі двух дыпламантаў. Гэта сведчыць аб тым, што існуе шэраг нявырашаных праблем у рабоце са здольнымі вучнямі.



Далей адбылася размова аб удасканальванні сістэмы работы ў гэтым напрамку на розных узроўнях і ступенях адукацыі. Вызначаны меры па дасягненню лепшых  вынікаў пры ўдзеле каманды школьнікаў у алімпіядах. Адзначалася, што работа па развіцці адоранай асобы будзе паспяховай, калі яна будзе мець сістэмны характар. Галоўнае звяно гэтай сістэмы – настаўнік. І ён нясе персанальную адказнасць за якасць падрыхтоўкі вучня да алімпіяды.



Праведзеная нарада дазволіла сумесна абмеркаваць і намеціць шляхі для далейшага стварэння ўмоў, якія могуць забяспечыць павышэнне і выніковасць працэсаў, накіраваных на развіццё алімпіяднага руху ў раёне.



Вызначаны канкрэтныя задачы па забеспячэнню агульнаадукацыйнай падры-хтоўкі высокага ўзроўню кожнага вучня ў адпаведнасці з індывідуальнымі схільнасцямі на розных узроставых этапах, павышэнню ўзроўню дасягненняў вучняў і работу гэту трэба пачынаць ужо сёння, каб дасягнуць вынікаў у будучым навучальным годзе.



Р. КАЖАМЯКІНА, загадчыца метадычнага кабінета аддзела адукцыі райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *