Забыць нельга


Гераічны подзвіг  у імя жыцця будучых пакаленняў –  асноўны лейтаматыў мерапрыемстваў, праве-дзеных на Хойнікшчыне 22 чэрвеня, у дзень усена-роднай памяці ахвяр Вялі-кай Айчыннай вайны. Гэта дзень памяці і заслужанай павагі людзям, якія аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць роднай Айчыны.



У раённым краязнаўчым музеі адбылося пасяджэнне «круглага стала»  з запрашэннем ветэранаў вайны, вучняў,  настаўнікаў гісторыі агульнаадукацыйных устаноў. Удзельнікі мерапрыемства пад назвай «Аб вайне яшчэ не ўсё сказана», прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні дакладаў : «Гістарычная памяць подзвігу  савецкага  народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»,   «Пачатковы этап вайны ў Беларускай ваеннай акрузе».



Ля помніка-Каменя мірным жыхарам раёна, расстраляным у гады фашысцкай акупацыі, адбыўся жалобны мітынг, на якім выступілі намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская, ветэран Вялікай Айчыннай вайны С.А. Акуленка. Мінутай маўчання ўшанавана памяць аб загінуўшых у час жорсткага ліхалецця, да падножжа помніка ўскладзены вянкі і кветкі.



У РДК сабраліся хайнічане канцэрт-рэквіем. У выкананні юных і сталых артыстаў мастацкай самадзейнасці гучалі нумары ваенна-патрыятычнай тэматыкі. У кінатэатры «Юбі-лейны» адбыўся паказ фільма «Брэсцкая крэпасць».



Дату  22 чэрвеня 1941 года мы заўсёды ўспамінаем, аглядваючыся ў мінулае. Лёс кожнай беларускай сям’і адзначаны пячаткай вайны.
Подзвіг, мужнасць, любоў да Радзімы навечна застануцца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў і будуць дастойным прыкладам для будучых пакаленняў.



Клаўдзія МІКАЛАЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *