Самая папулярная – спецыяльнасць вадзіцеля

Экономика

У ходзе правядзення чарговай «прамой лініі» 30 чэрвеня ў рэдакцыі «ХН» на пытанні жыхароў горада і раёна адказваў намеснік дырэктара ДПТВ-183 Васілій Аляксандравіч Рэдзькін.



Людзі цікавіліся ўмовамі паступленння і навучання ў гэтай установе прафесійна-тэхнічнай адукацыі, а таксама матэрыяльна-бытавым за-беспячэннем навучэнцаў.
Што датычыць паступлення ў вучылішча, то прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія маюць базавую адукацыю (9 класаў), ажыццяўляецца з 15 чэрвеня па 20 ліпеня, ад выпускнікоў сярэдніх школ – з 15 чэрвеня па 24 жніўня. Залічэнне ў лік навучэнцаў праводзіцца прыёмнай камісіяй па конкурсу атэстатаў у наступныя тэрміны: для маючых базавую адукацыю – 23-24 ліпеня, сярэднюю – 23-24 жніўня.



Прагучала і пытанне наконт таго, якім будзе сярэдні бал пры паступленні на спецыяльнасць «Тэхнічнае абслугоўванне сельгасработ».
Аб гэтым можна меркаваць толькі пасля заканчэння прыёму дакументаў. У мінулым годзе прахадны бал быў 5,4. Дарэчы, як сведчыць вопыт, гэтая спецыяльнасць – адна з самых папулярных сярод юнакоў. Паступаючыя на яе на базе 9 класаў агульнаадукацыйнай школы вучацца тры гады і атрымліваюць адразу тры рабочыя кваліфікацыі: «трактарыст-машыніст», «вадзі-цель катэгорый А,В, С, і D», а таксама «слесар па рамонту сельскагаспадарчых машын і абсталявання».
Абітурыенты з сярэдняй адукацыяй паступаюць на аналагічную спецыяльнасць «Тэхнічная эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў». Вучацца яны 10 месяцаў, а пасля заканчэння вучобы атрымліваюць кваліфікацыі вадзіцеля (катэгорыя С) і слесара па рамонту аўтамабіляў.



На «прамой лініі» было зададзена пытанне аб тым, ці маюць права выпускнікі ДПТВ-183, у якіх ужо ёсць вадзіцельская катэгорыя С, павысіць катэгорыю, напрыклад, В. Адказ быў станоўчым, прычым для гэтага не патрэбна дадатковае навучанне.



На пытанне аб тым, ці будуць навучэнцы вучылішча, якія пражываюць у інтэрнаце, харчавацца ў сталовай раніцай і ўвечары, адказ быў такім. Права на бясплатнае трохразовае харчаванне маюць толькі навучэнцы з ліку сірот і тых, хто застаўся без апекі бацькоў, а таксама з сем’яў, у якіх даход на кожнага члена сям’і менш 343260 рублёў. Усе астатнія забяспечваюцца толькі абедам.


 


Запісаў Віктар НАЗАРАНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *