Мовай экспанатаў музея

Образование

Колькі б гадоў ні споўнілася Вялікай Перамозе – 10, 20, 60, 100 – кожны раз мы будзем нанава асэнсоўваць падзеі гераічнага мінулага, зноў будзем перажываць велізарны душэўны ўздым, выкліканы бессмяротным подзвігам нашых салдат, партызан, працаўнікоў тылу ў гады жорсткага ліхалецця.

Велічныя манументы ўзведзены ў гонар тых, хто заваяваў для нас шчасце і свабоду, не пастаяўшы за цаной.

У кожным населеным пункце Беларусі ёсць помнікі загінуўшым героям. Адзін з такіх музеяў “Бітва за Днепр”, размешчаны ў г.п. Лоеў, наведалі навучэнцы групы № 54 “В”  ДПТВ-183 г. Хойнікі пад кіраўніцтвам куратара групы А.А. Капытава.

Экскурсавод В.І. Краўцова пазнаёміла навучэнцаў з экспанатамі музея. Яе расказ выклікаў востры душэўны боль, таму што апавядаў аб далёкіх і такіх блізкіх гераічных падзеях, равесніках цяперашніх юнакоў, якія змагаліся з ненавісным ворагам.

Увага моладзі да падзей Вялікай Айчыннай вайны сведчыць аб нацыянальнай самасвядомасці, павазе да сваёй краіны.

Навучэнцы з цікавасцю агледзелі экспазіцыю музея, дзе знаходзяцца асабістыя рэчы генерала арміі двойчы Героя Савецкага Саюза П.І. Батава, карту вызвалення Гомельскай вобласці. На адкрытай пляцоўцы пабачылі самаходныя ўстаноўкі, гарматы рознага калібру, гаўбіцу, рэактыўную ўстаноўку “Кацюша”, паром, на якім фарсіравалі Днепр.

У кнізе водгукаў музея навучэнцы пакінулі ўдзячныя словы дырэктару гэтай установы Р.Г. Стаднікавай і экскурсаводу В.І. Краўцовай за пазнавальную экскурсію.


Н. КЛЕМПАЧ, спецыяліст ДПТВ-183 па ідэалагічнай рабоце.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *