Працуе з добрым настроем

Сельское хозяйство

Як мага хутчэй імкнуцца ўбраць кукурузу ў КСУП «Веляцін». Ва ўрочышчы «Ніўкі» не сціхае гул працуючых рухавікоў.

Справа па дарозе бачна, як трамбуюць курган, злева камбайн убірае апошнія гектары, занятыя «царыцай палёў». З ранку да вечара шчыруе тут перадавік не толькі гаспадаркі, але і ўсяго раёна Валянцін Рыгоравіч Кардаш, заняты на перавозцы зялёнай масы. На гэты статус механізатар сціпла ўсміхаецца, кажа, што стаўку робіць адразу і на сам працэс, і на вынік. Калі журналіст выпытвае таямніцы поспеху, ніякіх сакрэтаў жыхар агр. Веляцін не называе. Проста ні на хвіліну не спыняе рабочы працэс – вось і ўся формула.
Пакуль сонейка шчодра дорыць апошнія цёплыя праменьчыкі, самы спрыяльны час для працаўнікоў палёў.

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *