Паўнамоцтвы розныя, але мэта адна

Прафсаюзнае жыццё

Падпісаны Дагавор аб узаемадзеянні ў галіне абароны канстытуцыйных правоў і гарантый працуючых паміж Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь і Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.
На рэгіянальным узроўні сваё супрацоўніцтва пацвердзілі пракурор раёна С.В. Лізагуб і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Н.М. Малаш. Як адзначыла ў час гутаркі Наталля Мікалаеўна, хаця абедзве арганізацыі падыходзяць да пытанняў з розных бакоў і прымаюць неаднолькавыя меры ў іх вырашэнні, але прытрымліваюцца агульнага накірунку – абароны законных правоў грамадзян. Таму мэтазгодна было аб’яднаць намаганні.
Альянс рознабаковых спецыялістаў дапаможа больш эфектыўна вырашаць праблемы паміж работнікам і наймальнікам у выпадках парушэння працоўнага заканадаўства. Узаемадзеянне пракуратуры і раённага аб’яднання прафсаюзаў прадугледжвае правядзенне сумесных мерапрыемстваў па нагляду і грамадскаму кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы і прафсаюзах. Практыкай гэтага супрацоўніцтва стануць агульныя прыёмы грамадзян.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *