Наш раён — наш агульны дом

Добраўпарадкаванне

Месячнік па добраўпарадкаванню падыходзіць да свайго заканчэння. Аднак не заканчваюцца работы па наведзенню парадку на зямлі.
Трэба разумець, што добраўпарадкаванне і навядзенне парадку – гэта не толькі барацьба са смеццем і ўборка тэрыторыі. Добраўпарадкаванне мае на ўвазе цэлы комплекс мерапрыемстваў па стварэнню ўмоў для жыццядзейнасці чалавека, уключаючы стан дарог, крыніц водазабеспячэння, міні-палігонаў для збору цвёрдых бытавых адходаў, грамадзянскіх могілак, усіх аб’ектаў інфраструктуры і прылеглых да іх тэрыторый, забеспячэнне вулічнага асвятлення. Навядзенне парадку на зямлі – гэта, перш за ўсё, адказнасць кожнага за рацыянальнае і эфектыўнае выкарыстанне зямлі.
Каб забяспечыць неабходныя меры па добраўпарадкаванню раёна, штогод фарміруецца план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню тэрыторый і навядзенню парадку на зямлі. У яго ўключаюцца планавыя заданні па ўсіх названых напрамках, зыходзячы з рэальных магчымасцяў і грашовых сродкаў бюджэту, уласнікаў, грамадзян.
Многа ўвагі ў гэтым месяцы ўдзелена навядзенню парадку на могілках, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў, у тым ліку і ў былых населеных пунктах. Работнікі замацаваных арганізацый і тых арганізацый, якія працуюць на тэрыторыі сельсаветаў, вырубалі кустоўе, пілілі аварыйныя дрэвы, убіралі смецце. Прыводзіліся ў парадак пустуючыя ўчасткі, што засталіся пасля зносу ветхіх дамоў.
Сярод тых, хто старанна папрацаваў, наводзячы чысціню, работнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, завода гідраапаратуры, РАУС, райэнергаінспекцыі, КПУП «Паліграф» і інш.
На жаль, не ўсе кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў падыйшлі адказна да выканання запланаваных мерапрыемстваў. Зусім не прыступілі да іх завод ЖБВ, слаба выконваюцца мерапрыемствы сельскагаспадарчымі арганізацыямі, КБА.
Наш горад, наш раён – гэта наш агульны дом, і кожны з яго жыхароў павінен праявіць увагу і ўнесці свой пасільны ўклад у добраўпарадкаванне свайго роднага населенага пункта. Толькі ад нас залежыць, якім будзе наш раёна заўтра.

А.П. ГУРА, намеснік старшыні райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *