Спынім эпідэмію разам

Спорт

У царкве “Благодать” прайшоў семінар на тэму “Прафілактыка негатыўных звычак і ВІЧ-інфекцыі”. У ім прынялі ўдзел дырэктар культасветустановы “АСЕТ” г. Мінска А.У. Жыбрык, прадстаўнікі цэркваў  Гомельскай вобласці. Вялася пазнавальная гутарка, у ходзе якой тлумачылася важнасць правядзення прафілактычнай работы па недапушчэнню распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі.

Па даных афіцыйнай статыстыкі, у вобласці на 1.03.2009 г. зарэгістравана 5125 ВІЧ-інфіцыраваных, у тым ліку летась выяўлена 377. На дыспансерным уліку ў Хойніцкай ЦРБ у раёне значацца 7 ВІЧ-інфіцыраваных. За тры месяцы бягучага года новых выпадкаў  не зарэгістравана.

Прыпыніць хвалю эпідэміі ВІЧ/СНІДу можна толькі сумеснымі намаганнямі. Кожны павінен засцерагаць сябе і іншых ад гэтай смяротнай хваробы. Весці здаровы лад жыцця, займацца спортам, быць прылежным сем’янінам, не рабіць неабдуманых учынкаў.


Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *