Каманда, працуючая ўзгоднена і хутка


У калектыве раённага  аддзела па надзвычайных сітуацыях, узначальваемага В.В. Сацура, працуюць смелыя і рашучыя людзі, верныя  прысязе і Айчыне. Работнікі супрацьпажарнай аховы ў любы час дня і ночы заўсёды на пасту, па першаму сігналу гатовы працягнуць руку дапамогі, каб абараніць, выратаваць ад вогненнай стыхіі. Шматгадовы вопыт, дысцыплінаванасць і мужнасць дазваляюць супрацоўнікам службы хутка прымаць найбольш аптымальныя ў экстрэмальных умовах рашэнні. Усім, без выключэння, нашым работнікам уласцівы высокі прафесіяналізм, адданасць сваёй справе, адказнасць і мужнасць.



Гісторыя супра-цьпажарнай службы налічвае мноства прыкладаў самаадданага служэння свайму народу.  Сёння ж выратавальнікі РАНС – гэта цэлая каманда, працуючая ў складаных сітуацыях узгоднена і хутка, валодаючая  сучаснай тэхнікай, добрай матэрыяльнай базай і кваліфікаванымі кадрамі.



Кругласутачна нясуць вахту па ліквідацыі пажараў 20 супрацоўнікаў нашага аддзела.  Гэта работнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці г. Хойнікі  і чатырох пажарных аварыйна-выратавальных пастоў у вёсках Казялужжа, Звяняцкае, Дуброва, Вялікі Бор. Паспяхова працуе над прафілактыкай і папярэджваннем пажараў і іншых надзвычайных сітуацый інспекцыя Дзярпажнагляду на чале з А.І. Грыгаровічам, інспектарамі тут служаць М.В. Чэкан і А.П. Лазовік. Аператыўна-тактычны блок курыруе намеснік начальніка аддзела В.В. Ажэрэдаў. Намеснікам начальніка аддзела па тылу У.А. Васільевым у сённяшніх няпростых умовах многае робіцца па рамонту і рэканструкцыі ПАВЧ г. Хойнікі.



І, канешне ж, не магу не назваць тых людзей, якія працуюць непасрэдна ў службе пажаратушэння. Гэта вадзіцелі В.Л. Міхаленка, А.А. Рожын, Р.В. Нячаеў, М.У. Харошка, У.А. Кузьменка, С.В. Гушча, С.В. Прыходзька, С.У. Ушак, У.Ф. Афанасенка;  старшыя пажарныя, камандзіры аддзяленняў А.У. Кравец, Д.І. Протчанка, А.Л. Кетнер, С.А. Содаль, М.Ю. Ярашэнка, С.А. Добыш, М.М. Жураўскі,  В.І. Казачэнка; супрацоўнікі, якія заняты абслугоўваннем працэсу пажаратушэння – дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання А.А. Бяспалы, старшы майстар  газа- дымаахоўнай службы П.У. Жмыхаў, старшы майстар сувязі В.А. Дзенісенка, старшы вадзіцель Г.А. Сацура.



Не службай адзінай жыве наш калектыў. Мы ганарымся поспехамі нашых спартсменаў-пажарных: па выніках «Спартакіяды-2010»  сярод калектываў фізкультуры раёна наш аддзел заняў другое каманднае месца. А ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства «Лепшы начальнік змены»  добры вынік паказаў А.В. Шутаў, заняўшы сярод калег чацвёртае месца.



В. ТУПІЦА,  намеснік начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *