Шаленства – гэта небяспечна

Медыцына і здароўе

Шаленства — адно з небяспечных інфекцыйных захворванняў нервовай сістэмы, якое выклікаецца спецыфічным вірусам.
Захворванне з’яўляецца смяротным як для жывёл, так і для людзей. Шаленствам могуць хварэць усе хатнія і дзікія жывёлы. Заразіцца гэтай інфекцыяй можна праз укус ці асліненне, нанесенае хворай жывёлінай.



Штогод расце колькасць бадзяжных жывёл, якія з’яўляюцца асноўнай крыніцай распаўсюджвання шаленства сярод хатніх жывёл.
За бягучы перыяд 2011 года зарэгістравана 5 выпадкаў шаленства сярод жывёл: н.п. Загальская Слабада (кот), г. Хойнікі вул. Малішаўская і н.п. Слабажанка (карова); н.п. Віць і н.п. Судкова (сабака). З мэтай выключэння інфіцыравання вірусам шаленства былі шпіталізаваны 13 чалавек, якія мелі кантакт з вышэйназванымі жывёламі. Апошні выпадак шаленства зарэгістраваны 28 чэрвеня ў н.п. Судкова: захварэўшая дзяўчына (праз асліненне, нанесенае хворым сабакам) зараз праходзіць прышчэпачны курс лячэння.
Просьба да ўсіх жыхароў раёна паведамляць у ветэрынарную станцыю пра выпадкі агрэсіўных ці неадэкватных паводзін хатніх жывёл, а таксама не дапускаць цялеснага кантакту з бадзяжнымі і дзікімі жывёламі, якія заходзяць у населеныя пункты і асабістыя падворкі.



ПАМЯТАЙЦЕ: шаленства з’яўляецца абсалютна смяротным захворваннем, а комплекс антырабічных прышчэпак адносіцца да надзейных сродкаў яго папярэджання. Адмова ад прышчэпак або самавольнае перапыненне прышчэпачнага курсу недапушчальныя, таму што могуць прывесці да смяротнага зыходу. Чым раней пачаты прышчэпкі, тым надзейней яны засцерагаюць ад захворвання шаленствам. Кожны прапушчаны дзень –пагроза для жыцця.



У выпадку кантакта з жывёлінай, не выключаючай дыягназ «шаленства» неабходна прыслухоўвацца да рэкамендацый медыцынскіх работнікаў. Пры адмове ад шпіталізацыі ў медыцынскую ўстанову, самавольнае перапыненне і адмова прышчэпачнага курсу не дапушчальныя, таму што  могуць прывесці да трагічных наступстваў.


 


Н. ЛАГВІНЕЦ,  галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *