З “Зарой” працаваць выгадна

Гандаль і абслугоўванне

Да прыёмкі збожжа новага ўраджаю на Хойніцкім участку па вытворчасці камбікармоў дзяржаўнага прадпрыемства “Саўгас-камбінат “Зара” пачалі рыхтавацца яшчэ з вясенняга надыходу ўстойлівага цяпла. Пагэтаму і маштаб выкананых падрыхтоўчых работ уражвае.



Як паведаміла начальнік участка Святлана Мікалаеўна Вашчыла, адрамантаваны дахі 4 складоў для захоўвання збожжа, замянены ў іх і дзвярныя блокі, натуральна, што ўсе памяшканні ўбраны, прадэзінфіцыраваны і пабелены. Памянялі на новы і дах на вагавым памяшканні, а ў давяршэнне да ўсяго ўстанавілі тут новыя электронныя вагі. Хаця і пацягнулі яны на 100 мільёнаў рублёў, але даныя выдаюць зараз імгненна і безпамылкова, да міліграмаў.



Прыём збожжа на прадпрыемстве пачалі 10 ліпеня – ў гэты дзень першыя тоны азімай пшаніцы паступілі з сельгаспрадпрыемства імя Мележа. Хаця працаваць з гаспадаркамі нашага раёна саўгас-камбінат пачаў намнога раней. Гаворыць намеснік дырэктара “Зары” Валянцін Мікалаевіч Кушнярук.
— Яшчэ перад пачаткам пасяўных работ на фінансавыя сродкі саўгаса-камбіната сельгаспрадпрыемствы Хойніцкага раёна змаглі закупіць насенне кукурузы, потым у кошт разлікаў за збожжа мы праавансіравалі расходы гаспадарак Хойнікшчыны на запчасткі да сельгастэхнікі, дапамагалі ў набыцці аўтамабільнага і дызельнага паліва, нядаўна таксама ў кошт авансавых разлікаў за збожжа дадаткова выдзелілі хойніцкім гаспадаркам яшчэ 1 мільярд 230 мільёнаў рублёў для разлікаў па зарплаце.



Сельгаспрадпрыемствам раёна такое супрацоўніцтва з саўгасам-камбінатам выгадна і яшчэ па некалькіх прычынах. Па-першае, збожжа наш былы камбікормавы завод, а зараз участак “Зары”, прымае не як фуражнае, а як харчовае. А гэта ўжо зусім іншая, больш выгадная для сельгасвы-творцаў цана – на адной толькі тоне пшаніцы можна дадаткова выручыць 120 тысяч рублёў.



Па-другое, збожжа з сельгаспрад-прыемстваў “Зара” забірае ўласным транспартам – значыць кіраўнікам гаспадарак не трэба ламаць галаву над тым, як надзейна абсталяваць машыны для перавозкі збожжа, расходамі на бензін і інш.



Зараз дастаўкай штодзённа займаецца ад 5 да 10 машын з прычэпамі і паўпрычэпамі, але калі ўзнікне неабходнасць, можна задзейнічаць і 12, і 14 аўтамабіляў.
Дапрацоўкай збожжа работнікі ўчастка займаюцца на новым збожжаачышчальна-сушыльным комплексе КЗСК-30, які за смену перапрацоўвае 400 тон. Прыкладна столькі ж збожжа з гаспадарак Хойніцкага і суседняга Брагінскага раёна паступае зараз на прадпрыемства ў сярэднім за суткі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *