Культуры многа не бывае


«Хайнічанам ёсць куды расці, ёсць да чаго імкнуцца», – з такіх слоў пачала сустрэчу з працоўным калектывам ДЭУ-45 старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар у час выезду на прадпрыемства інфармацыйна-прапагандысцкай групы, якую яна ўзначальвае. Размова ў асноўным будавалася вакол аднаго галоўнага пытання дня – добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі.



Галіна Віктараўна расказала аб тым, што канкрэтна прадпрымаецца ў вобласці, раёне для таго, каб ззялі чысцінёй і ўтульнасцю не толькі цэнтральныя вуліцы горада і сельскіх населеных пунктаў, але і тыя, што на перыферыі. Пад увагай створанага ў пачатку бягучага года каардынацыйнага савета па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку на тэрыторыі Хойніцкага раёна ўсё – тэрыторыя вакол уласных дамоў, адміністрацыйных будынкаў, замацаваная за працоўнымі калектывамі, пад’езды дамоў, могілкі. Рэйды ажыццяўляюцца па некалькі на тыдзень. «Цяжкім» дарослым для перавыхавання, каб задумаліся, пранікліся ў першую чаргу павагай да сябе, выдаюцца прадпісанні, складаюцца пратаколы.



На пачатку апаратнага пасяджэння кожны панядзелак у райвыканкаме аналізуецца зробленае з дэманстрацыяй фотаздымкаў. Веццю, смеццю, кустоўю, пустазеллю, зламаным агароджам, складзіраваным каля прыватных дамоў дровам, будаўнічым матэрыялам, металалому – усяму, што падкрэслівае бескультур’е і безгаспадарчасць, аб’яўлены бой.
Камісійна будзе абследаваны кожны куточак Хойнікшчыны і даведзены да ідэальнага парадку. Таму не трэба чакаць, пакуль укажуць на недахопы. Кожны лапік зямлі павінен клопат адчуць аб сабе, быць апрацаваным. Толькі тады мы зможам сказаць, што мы – культурныя людзі.



Перад сабраўшыміся аб сваёй дзейнасці ў якасці дэпутатаў раённага Савета расказалі Т.П. Саханькова, Н.У. Ешчанка, І.В. Лукашэнка.
Выступілі і адказалі на пытанні работнікаў ДЭУ-45 урач-дэрматолаг ЦРБ М.І. Ткачэнка, галоўны інжынер КЖУП «Хойніцкі камунальнік» С.У. Несцярэнка.



Ірына ВАСІЛЬЕВА.
 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *