Парушаюць, а пасля задумваюцца

Законнасць і парадак

28 ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўскай.
Разглядвалася справа аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах непаўналетняга навучэнца ДПТВ-183 В. Штагера, а таксама пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях за дробны крадзёж, кіраванне матацыклам без праў, без моташлёма і дакументаў на матацыкл.



6 ліпеня Вячаслаў разам з жыхаром г. Рэчыца Я. Смолічам незаконна праніклі на тэрыторыю КСУП «Аравічы»  і на збожжаскладзе спрабавалі ўкрасці электрарухавік, але няўдачна.



І сам Вячаслаў Штагер, і сям’я,  у якой ён выхоўваецца, характарызуюцца са станоўчага боку. На пытанне, што ж прымусіла яго дзейнічаць такім чынам, ён адказаў, што «…хацеў грошай».



Чаму ж не спрабаваў працаўладкавацца на лета? Невядома. Таму, каб у першую чаргу пагасіць штраф (350 тысяч рублёў за дробны крадзёж) вырашана ў абавязковым парадку працаўладкаваць юнака на апошні летні месяц. За парушэнне правіл дарожнага руху па першаму разу вынесена папярэджанне.
На даму быў наведаны непаўналетні У. Беднякоў, які не з’явіўся на пасяджэнне камісіі.



Таксама наведалі і маці дваіх непаўналетніх дзяцей І.В. Касцючэнка, якая выклікалася на камісію па факту неналежнага выканання абавязкаў па выхаванню і ўтрыманню сваіх дзяцей. Жанчыне было рэкамендавана аддаць  хлопчыка, якому ў студзені 2012 года споўніцца 3 гады, у дашкольную дзіцячую ўстанову, а самой працаўладкавацца і не весці амаральны лад жыцця.



У выпадку невыканання гэтых патрабаванняў будзе разглядацца пытанне аб неабходнасці сацыяльнай абароны дзяцей у межах Дэкрэта № 18.



А. СОДАЛЬ,  намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *