У трайным памеры


Жыхар горада Хойнікі Алег Валер’евіч Чыгарэўскі назбіраў непатрэбнага ў кватэры шмат: рыззё, бытавыя адходы, старую разбітую шафу. Куды яго падзець? Папрасіў дапамогі ў знаёмага, які меў транспарт. Заплаціў таму за транспартныя расходы 50 тысяч рублёў і вывезлі яны смецце ў лясны масіў торфабрыкетнага завода з боку станцыі другога пад’ёму вады.

Два дні спатрэбілася начальніку раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І.Р. Дубінку, каб правесці расследаванне. І зрабіў ён гэта не горш Шэрлака Холмса.

Чыгарэўскі не выдаў вазніцу. Смецце яго і ўсю віну, як і належыць, узяў на сябе. Заплаціў 70 тысяч рублёў штрафу і арганізаваў вывазку свайго “дабра” на санкцыяніраваную смеццязвалку. Вядома ж, заплаціў  зноў за транспартныя расходы.

Напісанае вышэй не навіна для чытачоў, а навука для тых, хто засмечвае  наш горад, здзекваецца над прыродай.


І. РЫГОРАЎ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *