Наша ежа – наш доктар

Медыцына і здароўе

Галоўныя прынцыпы здаровага харчавання сфармуляваны экспертамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя:



спажываць ежу, у аснове якой разнастайныя прадукты галоўным чынам расліннага, а не жывёльнага паходжання;
некалькі разоў у дзень выкарыстоўваць у ежу разнастайную садавіну і агародніну, пераважна ў свежым выглядзе і мясцовага паходжання (не больш 400 грамаў у дзень);
кантраляваць спажыванне тлушчаў (не больш 30% сутачнай энергіі), асабліва жывёльных;
змяншаць колькасць тлушчу ў працэсе прыгатавання ежы;
замяняць тлустае мяса і мясныя прадукты фасоллю, бабамі, чачавіцай, рыбай, птушкай або не тлустым мясам;
спажываць малако і малочныя прадукты з нізкім утрыманнем тлушчу;  
выбіраць ежу з нізкім утрыманнем солі;
скарачаць спажыванне цукру, салодкіх напіткаў і салодкасцей;
гатаваць ежу бяспечнымі і гігіенічнымі спосабамі: на пару, выпякаць, варыць або апрацоўваць у мікрахвалевай печы;
садзейнічаць грудному ўскормліванню, якое перашкаджае атлусценню ў дзяцей;
падтрымліваць вагу цела ў рэкамендуемых межах шляхам умераных фізічных нагрузак, пераважна штодзённых (хадзьба, язда на веласіпедзе, гульні, работа па дому, у садзе або агародзе, танцы, пад’ём па лесвіцы пешшу, а таксама заняткі спортам, па крайняй меры 30 мінут, дзецям не менш 60 мінут у дзень).



Рэгулярная фізічная актыўнасць умеранай інтэнсіўнасці можа прадоўжыць жыццё чалавеку на 3-5 гадаў.



Н. ЛАГВІНЕЦ,  галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *