Хто з парадкам не сябруе


У час правядзення маніторынгавых аглядаў і планавых праверак санітарнага ўтрымання тэрыторый горада Хойнікі і сельскіх населеных пунктаў, праведзеных у ліпені бягучага года, у нездавальняючым стане знаходзіліся:



— прыдарожныя зоны адпачынку паблізу н.п. Вялікі Бор, Паселічы, Казялужжа, а таксама прыпыначныя пункты, якія знаходзяцца на абслугоўванні ДЭУ-155;
— тэрыторыі жылога фонду па вул. Першамайская, Юбілейная, дзіцячая пляцоўка па вул. Калесніка каля магазіна «Юбілейны» (знаходзяцца на балансе КЖУП «Хойніцкі камунальнік»);
— тэрыторыя ўстановы аховы здароўя «Хойніцкая ЦРБ» (каля хірургічнага корпуса, будынка ўтылізацыі, гароднінасховішча і раённай паліклінікі), а таксама аб’екты ТБЗ «Хойніцкі», Хойніцкага ўчастка ЗАТ «Мазырскі леспрамгас», тэрыторыі, якія прылягаюць да завода жалезабетонных вырабаў, каналізацыйна-помпавай станцыі Хойніцкага завода гідраапаратуры.



Не ўтрымліваліся ў чысціні тэрыторыі індывідуальных домаўладанняў у населеных пунктах Барысаўшчына, Паселічы, Веляцін і ў горадзе Хойнікі. Выяўлены несанкцыяніраваныя смеццязвалкі на тэрыторыі жылога фонду г. Хойнікі па вул. Калесніка і Міру.



За выяўленыя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты юрыдычныя і пасадавыя асобы, домаўладальнікі.
У адрас кіраўнікоў прадпрыемстваў (арганізацый) і домаўладальнікаў накіраваны 51 ліст-патрабаванне па прывядзенню тэрыторый у належны санітарны стан. Іх выкананне знаходзіцца на кантролі дзяржаўнага санітарнага нагляду.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *