Выхаванне чалавека – самая важная справа

Образование

37 навічкоў у камандзе педагогаў віталі шыкоўна. Кветак, музыкі, падарункаў, пажаданняў не плысці па цячэнню, а трымаць верны курс не пашкадавалі для іх.



Па традыцыі глыбокі, шматгранны аналіз дзейнасці галіны адукацыі ў мінулым навучальным годзе зрабіла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Л.Ф. Кулакоўская. Так, ставілася задача павялічыць ахоп дзяцей дадатковымі адукацыйнымі паслугамі. Яна выканана, адзначана станоўчая дынаміка. Калі ў 2009/2010 навучальным годзе 40% дашкольнікаў былі ахоплены дадатковымі адукацыйнымі паслугамі, то ў 2010/2011 – 55%. Колькасць гурткоў на платнай аснове павялічылася ў 2 разы, з 8-мі да 16-ці. Працуюць 52 дзіцячыя аб’яднанні рознай накіраванасці: аздараўленчыя гурткі, з эстэтычным ухілам, інтэлектуальна-развіваючыя і інш.



Безумоўна, на станоўчы вынік адукацыйнага працэсу ўплывае функцыяніраванне ў гарадскіх дзіцячых садах гуртка «Матуліна школа» для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей ад нараджэння да 3 гадоў. Выкарыстанне ў адукацыйным працэсе сучасных праграм і тэхналогій дазволіла педагогам паспяхова ўдзельнічаць у конкурсах рознай накіраванасці. У адным з іх – сярод сельскіх дашкольных устаноў вобласці «Краіна Алімпія» – Судкоўскі яслі-сад атрымаў перамогу.



Чым характарызуецца ўзровень пачатковай адукацыі раёна? Перш за ўсё павялічыўся сярэдні рэйтынг па літаратурнаму чытанню – 61% выпускнікоў пачатковых класаў авалодалі гэтымі навыкамі, што на 3% больш, чым у 2009/2010 навучальным годзе. Безумоўна, развіццю таленавітасці вучняў дапамагае ўдзел у алімпіядным руху. У другім этапе абласной алімпіяды дыпломы першай ступені атрымалі вучні 4-х класаў: Насця Валенчыц, Алена Рыжэвіч, Аляксандра Петух. 35% вучняў прынялі ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах па вучэбных прадметах. У маі сёлета каманда вучняў 3-х класаў СШ № 3 г. Хойнікі атрымала Дыплом другой ступені за перамогу ў абласным інтэлектуальна-творчым конкурсе «Нашы надзеі».



Значная работа праведзена па ахопу школьнікаў факультатыўнымі заняткамі. І як вынік – іх наведвалі 99,6% вучняў 1-11-х класаў, з іх па вучэбных прадметах – 80%. Аналіз праверачных работ, праведзены аддзелам адукацыі, паказаў, што асноўная частка школьнікаў пацвердзіла свае ацэнкі.


 


Вызначыліся лідэры па выніковасці праведзенай работы са здольнымі вучнямі. Гэта гімназія і СШ № 3 сярод гарадскіх устаноў адукацыі, Судкоўская і Паселіцкая СШ – сярод сельскіх. Але ж пры гэтым лідэрства ў раёне, на жаль, пакуль не знаходзіць пацвярджэння ў вобласці. Гэта сведчыць аб адсутнасці сістэмы ў рабоце па выяўленню і развіццю інтэлектуальнай эліты. А ўмовы для ўключэння адораных дзяцей і падлеткаў у творчую дзейнасць у раёне  створаны. Так, сёлета грашовыя прэміі атрымалі 35 вучняў і 12 педагогаў на агульную суму 3 млн. 200 тыс. руб., выдзеленых з раённага бюджэту.



Усё больш шырока выкарыстоўваюцца ў рабоце інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. У 2010/2011 навучальным годзе атрыманы 3 камп’ютэрныя класы (гімназія, СШ № 3, СШ № 1). У СШ № 3 стала функцыяніраваць лакальная камп’ютэрная сетка. Завершана работа па стварэнню сайтаў аддзела і ўстаноў адукацыі.
У мінулым навучальным годзе 334 выпускнікі базавай школы і 215 – сярэдняй атрымалі пасведчанні і атэстаты аб адукацыі. 20% з іх здалі экзамены на высокім узроўні, 27% – на дастатковым. Вучню 9 класа СШ № 3 Станіславу Хаванскаму ўручана пасведчанне з адзнакай, а 33 выпускнікам 11 класаў – Пахвальныя лісты за асаблівыя поспехі ў вывучэнні прадметаў. Сярэдні бал паспяховасці па выніках 2010/2011 навучальнага года складае 6,2. Гэта сведчыць аб тым, што ёсць над чым працаваць, каб павялічыць паказчык. Як паказваюць вынікі цэнтралізаванага тэсціравання, вучні раёна могуць атрымліваць высокія балы. Так, вучаніцы гімназіі сёлета на ім атрымалі: Віка Хадасок – 96 балаў па гісторыі Беларусі, Каця Гапоненка – 93 балы па грамадазнаўству, вучаніца СШ № 3 Юля Салянка набрала 83 балы па рускай мове. Працэнт паступлення ў гэтым годзе ў вышэйшыя навучальныя ўстановы склаў 44%, што на 5% вышэй за леташні паказчык.



Удзельнікаў  канферэнцыі вітаў  першы намеснік  начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама В.М. Пільшчыкаў. Ён падкрэсліў, што ў рэйтынгавай табліцы вобласці сярод 21 раёна наш аддзел адукацыі займае месца ў залатой сярэдзіне. Так што ёсць куды расці педагогам, тым больш, што 2011-ты – Год прадпрымальнасці ў нашай краіне. Дзяцей важна падрыхтаваць, з’арыентаваць пры паступленні, каб яны вярнуліся на Хойнікшчыну дыпламаванымі ўрачамі, будаўнікамі, спецыялістамі сельскай гаспадаркі.
Асаблівыя словы падзякі адрасаваў Вячаслаў Мікалаевіч разам з педагогамі абслуговаму персаналу ўстаноў адукацыі за якасную падрыхтоўку да навучальнага года. На гэтыя мэты 60 млн. руб. асвоена ў раёне гаспадарчым спосабам. Падзякаваў старшыні райвыканкама А.В. Бічану за ўвагу, дапамогу ў падтрымцы адоранай моладзі.



Быць яркімі, творчымі, выканання ўсіх надзей і амбіцыёзных планаў пажадаў маладым спецыялістам, усёй вялікай сям’і настаўнікаў  кіраўнік раёна А.В. Бічан. Звяртаючыся да педагагічнай эліты раёна, Аляксандр Васільевіч параіў ім накіраваць свае сілы ў адукацыйным працэсе на канчатковы вынік – канкурэнтаздольнасць выпускнікоў,  забеспячэнне высокай якасці ведаў вучняў,  такое выхаванне падрастаючага пакалення, каб потым багаж атрыманых ведаў вучні змаглі накіраваць на карысць дзяржаве, а не ва ўрон. Падкрэсліў пры гэтым ролю сям’і – фундамента развіцця здаровай асобы ў справе выхавання дзяцей, і важнасць правільнага падбору кандыдатаў на ролю прыёмных бацькоў.
Падзяка настаўнікам за тое, што добрыя плады ў самастойным жыцці прынеслі пасеяныя імі зярняткі добрага, разумнага, вечнага, зачытана ад выпускніка 1994 года СШ № 1 г. Хойнікі Віктара Ганчарэнкі. Ён, цяпер шырока вядомы ўсім галоўны трэнер барысаўскага футбольнага клуба «БАТЭ», разам з добрымі словамі прэзентаваў карзіну кветак.   
Усе выступленні ў час афіцыйнай часткі педканферэнцыі былі ўпрыгожаны музычнымі, танцавальнымі выступленнямі дзяцей і падлеткаў.



За добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства Ганаровай граматай Хойніцкага райвыканкама ўзнагароджаны:
— дырэктар СШ № 2 г. Хойнікі Таццяна Віктараўна Шлёг;
— настаўнік працоўнага навучання гімназіі г. Хойнікі Валерый Аляксеевіч Родзін;
— майстар вытворчага навучання СШ № 3 г. Хойнікі Віктар Іванавіч Краўчанка;
— настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 3 г. Хойнікі Святлана Валер’еўна Кір’якова.


 


За шматгадовую добрасумленную працу, высокія дасягненні ў развіцці творчых здольнасцей вучняў Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама ўзнагароджаны:
— намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Казялужскай СШ Людміла Сяргееўна Сацура;
— настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі г. Хойнікі Таццяна Анатольеўна Лекаркіна;
— метадыст  метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Васільеўна Жаўняк.


 


За аказанне дапамогі па паляпшэнню матэры-яльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года Падзяку аддзела адукацыі райвыканкама, а таксама памятныя падарункі, зробленыя рукамі школьнікаў, атрымалі:
— дырэктар ПДРЭЗ Пётр Міхайлавіч Кудан;
— дырэктары КСУП «Аравічы» і  КСУП «Веляцін» Сяргей Васільевіч Дрозд і  Рыгор Аляксандравіч Гардзейчык;
— дырэктар ДЛГУ «Хойніцкі лясгас» Ігар Фёдаравіч Астапенка;
— старшыня Паселіцкага сельвыканкама Людміла Мікалаеўна Зелянкоўская.


 


За шматгадовую добрасумленную працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення Ганаровай граматай аддзела адукацыі райвыканкама ўзнагароджаны:
— загадчыца Стралічаўскага ясляў-сада Алена Вячас-лаваўна Паўлава;
— дырэктар Стралічаўскай СШ Аляксандр Леанідавіч Вяргейчык;
— настаўніца матэматыкі гімназіі г. Хойнікі Ірына Леанідаўна Козырава;
— настаўніца беларускай мовы і літаратуры Паселіцкай СШ Надзежда Адольфаўна Карабкова;
— настаўнік гісторыі Глінішчанскай СШ Алег Анатольевіч Сідарок;
— настаўніца пачатковых класаў Велікаборскай СШ Алена Віктараўна Пінчук;
— выхавальніца ясляў-сада № 5 г. Хойнікі Маргарыта Анатольеўна Клімава;
— выхавальніца Хойніцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Вольга Мікалаеўна Кузьменка;
— педагог-псіхолаг ЦКРНіР Вольга Мікалаеўна Андрэйчанка.


 


Кветкі, каштоўныя падарункі атрымалі ветэраны педагагічнай працы:
— намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі г. Хойнікі Галіна Георгіеўна Рудсон;
— настаўнік фізічнага выхавання СШ № 1 г. Хойнікі Уладзімір Паўлавіч Бурлачэнка;
— настаўнікі пачатковых класаў СШ № 3 г. Хойнікі Аліна Аляксандраўна Даніленка і Марыя Мікалаеўна Пінчук;
— настаўнік інфарматыкі Судкоўскай СШ Аляксандр Сцяпанавіч Малышэўскі;
— выхавальніца ясляў-сада № 5 г. Хойнікі Ніна Іванаўна Караткевіч;
— намеснік  дырэктара  па  гаспадарчай  рабоце Стралічаўскай СШ Канстанцін Аляксеевіч Жданаў.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *