Казачны церамок на вуліцы Шасейнай

Добраўпарадкаванне

Па заданню галоўнага рэдактара едзем з вадзіцелем рэдакцыі на раён. Праязджаючы па вуліцах горада, уважліва ўглядаюся ў хутка мільгаючыя перад вачыма дамы. Заўважаю нешта арыгінальнае, не раздумваючы, прашу спыніць аўтамабіль і, ўзяўшы фотаапарат, спяшаюся падысці бліжэй да зацікавіўшага мяне дома. Здымаю з фантазіяй размаляваныя агароджу і вароты, створаныя сваімі рукамі прыгожыя, каларытныя малыя архітэктурныя формы і арэлі, падыходзячы бліжэй, заўважаю творчасць мастака – яркія малюнкі па той бок агароджы, на доме і на ганку. Увогуле, дом нагадвае казачны церамок.


 


Вельмі захацела пазнаёміцца са стваральнікамі гэтай рукатворнай прыгаросці, якую нават словамі цяжка апісаць. Але, на жаль, гаспадароў не аказалася дома. Суседзі падказалі, што тут жыве сям’я Клапоўскіх. Не ведаючы іх асабіста, без сумненняў можна зрабіць выснову, што гэта працавітыя людзі з незвычайнай фантазіяй, якія змаглі стварыць непаўторны астравок утульнасці з цудоўным па прыгажосці спалучэннем разнастайных кветак і архітэктурных вырабаў.
Перапісала з таблічкі, якая красавалася на доме, адрас – вул. Шасейная, 46. Ен і стаў чарговым адрасам чысціні і прыгажосці нашай рубрыкі.


 


Наталля ЧЭКАН. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *