Строгае прытрымліванне тэхналагічнага працэсу

Экономика

Старшыня раённага выканаўчага камітэта А.У. Бандарэнка сустрэўся з працоўным калектывам малочнатаварнага комплексу «Тунеўшчына» КСУП імя Мележа.

Удзел у сустрэчы таксама прынялі дырэктар сельгаспрадпрыемства У.А. Кірэйчук, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л.В. Няволіна, выконваючы абавязкі старшыні Алексіцкага сельвыканкама А.С. Севярынец.

Пачалі сустрэчу з галоўнага: што патрэбна рабіць, каб павысіць заработную плату? Сельгаспрадпрыемства страчвае на кошт зніжэння гатунку малака вялікія сродкі. А зніжаецца гатунковасць з-за таго, што не вытрымліваецца ўвесь тэхналагічны працэс.

Як адзначыў кіраўнік раёна, работа павінна быць даведзена да аўтаматызму: кожны спецыяліст, кожны работнік павінен выконваць належныя яму абавязкі і функцыі, захоўваючы патрабаванні тэхналогіі. Будзе вынік, тлустасць малака, гатунак «Экстра» – будзе і заработная плата.

Таксама размова зайшла аб сацыяльна-эканамічным становішчы раёна, сельскагаспадарчых прадпрыемствах, КСУП імя Мележа ў прыватнасці, паказчыках і магчымасцях, на якія здольныя работнікі сельскай гаспадаркі. Пры гэтым патрэбна помніць, што добры паказчык будзе толькі пры зладжанай сумеснай працы.

Цікавіліся работнікі, ці плануецца газіфікацыя аграгарадка Глінішча. Скардзіліся на дрэнны стан дарог, у прыватнасці па вул. Новай в. Слабажанка, якой грэйдзіраванне неабходна. Абураліся слабым асартыментам і вялікімі цэнамі магазіна райспажыўтаварыства ў Слабажанцы.

Тэкст і фота Вольгі БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *