Генеральная ўборка

Сельское хозяйство

Першымі ў раёне сёлета прыступілі да ўборкі цукровых буракоў работнікі КСУП «Аравічы».



– У гэтым годзе было пасеяна іх 200 гектараў, – расказвае аграном сельгаспрадпрыемства К.У. Шыркавец. – Вясною правялі 4-5 хімпраполак, каб зберагчы цукровыя буракі ад пустазелля, пасля рабілі падкормкі. Гэта добра паўплывала на ўраджайнасць, якая складае 310 цэнтнераў з гектара, што на 10% больш, чым летась.



Другі тыдзень працягваецца ўборка, і ўжо адпраўлена 580 тон буракоў (больш за 10 вагонаў) на Гарадзейскі цукровы камбінат.
На адвозцы салодкага кораня да пункта адпраўкі задзейнічаны 2 вялікагрузныя МАЗы. На адным з іх працуе вадзіцель Л.Л. Алімаў. Ураджэнец Барысаўшчыны, Леанід Лявонцьевіч звязаў сваё жыццё з роднай зямлёй, дзе аддаў абранай прафесіі вось ужо 15 гадоў.



Адначасова з уборкай у гаспадарцы вядзецца падрыхтоўка глебы да сяўбы азімых культур. Ворывам займаецца трактарыст М.І. Мастабай. Сапраўдны майстар сваёй справы, таксама мясцовы жыхар в. Віць, Мікалай Іванавіч амаль 20 год працуе ў сельскай гаспадарцы. Як кажуць, дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся.



Алеся ЯЧЫЧЭНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *