Прэмія за розум

Образование Тэрыторыя моладзі

На гэтым тыдні ў Гомельскім грамадска-культурным цэнтры адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання прэміямі аблвыканкама тых навучэнцаў школ, гімназій, ліцэяў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці.
Сёлета сярод лаурэатаў – вучань першай гарадской школы Юрый Малочка.
2017 год стаў для хойніцкага адзінаццацікласніка багатым на падзеі. Спачатку – трэцяе месца ў абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўству і з такім жа вынікам прайшоў абласную інтэрнет-віктарыну ў гэтай катэгорыі ведаў.
За поспехамі юнака, па яго асабістым меркаванні, стаяць упартыя заняткі, факультатывы, а яшчэ – гарачая падтрымка свайго настаўніка Н.М. Амельчанкі.
Пасведчанне і грашовы падарунак Юрый Малочка атрымаў з рук старшыні абласнога Савета дэпутатаў А.Л. Барысенкі. А яшчэ імя нашага юнага земляка занесена ў кнігу-летапіс «Юныя таленты Гомельшчыны».
Усяго заслужаныя ўзнагароды атрымалі 50 таленавітых і перспектыўных юнакоў і дзяўчат з Гомельскай вобласці.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *