На палях раёна

Сельское хозяйство

За рулём камбайна KLEINE нямецкай вытворчасці працуе на ўборцы цукровых буракоў у «Аравічах» механізатар Яўгеній Васільевіч Шкурко. Такі камбайн, пакуль што адзіны ў раёне, вызначаецца высокай мабільнасцю і прадукцыйнасцю, ёсць магчымасць выконваць адразу некалькі аперацый – ад выкопвання да збору салодкіх каранёў. Вось чаму цяперашняя праца Я.В. Шкурко вельмі запатрабавана ў гаспадарках раёна. Не так даўно ён дапамагаў ва ўборцы цукровых буракоў сваім калегам з сельгаспрадпрыемства імя І.П. Мележа.



У комплексе асенніх палявых работ, бадай што, самая галоўная роля адводзіцца ўборцы цукровых буракоў. Гэтая культура, якая добра прапісалася на палях сельгаспрадпрыемстваў, прыносіць значны прыбытак. У гэтым даўно перакананы ў калектыве КСУП «Аравічы», земляробы менавіта гэтай гаспадаркі першымі ў раёне прыступілі да заключнага этапа ў вырошчванні цукровых буракоў. Уборачны канвеер працуе без збояў. Адно з яго звенняў – адвозку салодкіх каранёў да месца адгрузкі на Гарадзейскі цукровы камбінат – ажыццяўляе Васілій Пятровіч Лагвіненка. У гаспадарцы яго ведаюць як аднаго з самых вопытных камбайнераў, які пасля завяршэння жніва таксама плённа працуе вадзіцелем на даручаным  участку работы.



                                                            Алеся ЯЧЫЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *