У цэнтры ўвагі – непарадак


У жніўні бягучага года спецыялістамі райЦГЭ былі праведзены маніторынгавыя агляды і планавыя праверкі санітарнага стану тэрыторый горада і населеных пунктаў   раёна.



У ходзе іх выяўлена, што ў нездавальняючым санітарным стане знаходзіліся тэрыторыі, прылягаючыя да індывідуальных домаўладанняў у н.п. Судкова, Навасёлкі, Дворышча, Барысаўшчына, Глінішча, Тунеўшчына, у горадзе Хойнікі па вул. Карася, Калініна, Пралетарскай, Будзённага, Сялянскай, Лермантава, Савецкай, Чырвонаніўскай, Калесніка, Качаткова, Дабравольскага, Міру, К. Маркса, Паўночнай, Домнікава, Катоўскага.



Несанкцыяніраваныя сме-ццязвалкі ўтвораны на тэрыторыі жылога фонду па вул. Міру, Калесніка, Тургенева, К.Маркса і ў населеных пунктах Тунеўшчына і Барысаўшчына.
Не ўтрымліваліся ў чысціні тэрыторыі цэнтральнай раённай бальніцы, ДПТВ-183, торфабрыкетнага завода, а таксама тэрыторыі, прылягаючыя да магазінаў № 24 у в. Казялужжа і  № 58 у аграгарадку Вялікі Бор.



За выяўленыя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты юрыдычныя, пасадавыя асобы і домаўладальнікі.
У адрас кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама домаўладальнікаў накіравана 136 лістоў-патрабаванняў па прывядзенню ў належны санітарны стан тэрыторый, іх выкананне знаходзіцца на кантролі дзяржаўнага санітарнага нагляду. Адпаведныя праверкі праводзяцца рэгулярна.



С. КРАЎЧАНКА, в.а. галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна. 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *