Каб было цёпла, светла, камфортна


Роля кіраўнікоў усіх узроўняў у вырашэнні пытанняў забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва велізарная. На гэтым акцэнтаваў увагу старшыня райвыканкама А.В. Бічан у час чарговага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта пры разглядзе пытання аб гатоўнасці Хойніцкага раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2011-2012 года.



Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама А.У. Машэўскага, на прадпрыем- ствах і ў арганізацыях раёна створаны аператыўныя рабочыя групы для кантролю і каардынацыі перадзімовых падрыхтоўчых работ і распрацаваны  арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона. Па стану на 20 верасня зарэгістраваны пашпарты гатоўнасці 63 спажыўцамі цеплавой энергіі, або 79%. Найбольш востра стаіць пытанне аб гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд цеплакрыніц. Не зарэгістраваны пашпарты гатоўнасці  па 6 арганізацыях, у якіх на балансе знаходзіцца 15 цеплакрыніц, з іх 9 – у райспажыўтаварыстве.



КЖУП «Хойніцкі камунальнік» рэалізавана больш за 30 мерапрыемстваў, якія ахапілі ўвесь комплекс ад крыніцы цеплазабеспячэння ў цеплавой гаспадарцы, артсвідравіны і водаправода, ачысных збудаванняў у водаканалізацыйнай гаспадарцы да канчатковага спажыўца. Даведзенае заданне па замене цеплавых сетак выканана – пры плане 3,3 км  заменена 4,4 км.



Для энергабяспекі работы раёна Хойніцкім РЭС праводзяцца планавыя рамонтныя работы сетак, Хойніцкам цэхам газавай гаспадаркі з пачатку года ўстаноўлена 80 газавых лічыльнікаў, пераведзена 512 жылых дамоў на прыродны газ. Створаны резервовы запас гаруча-змазачных матэрыялаў для ліквідацыі магчымых надзвычайных сітуацый у асенне-зімовы перыяд 2011-2012 года. Для забеспячэння бесперабойнага функцыяніравання аўтама-більных дарог прыводзіцца ў гатоўнасць спецыялізаваная снегаўборачная тэхніка.



Згодна з даведзенымі заданнямі па нарыхтоўцы запасаў паліва нарыхтаваны  1941 кубічны метр дроў, або 63%. Старшыня райвыканкама А.В. Бічан  патрабаваў удзяліць гэтай рабоце самую пільную ўвагу,  адзначыўшы, што ад уборкі дрэў, якія былі спілаваны пры навядзенні парадку на зямлі, маецца добрая магчымасць забеспячэння мясцовым відам паліва.
Згодна з прынятым рашэннем райвыканкама, работы па падрыхтоўцы аб’ектаў усіх галін да асенне-зімовага перыяду павінны быць завершаны да пачатку ацяпляльнага сезона.


***
На пасяджэнні райвыканкама прыняты рашэнні па абмеркаваных пытаннях парадку дня: «Аб прыцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці камунальнай уласнасці Хойніцкага раёна»; «Аб рабоце ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па выкананню патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заяве грамадзян»; «Аб сумеснай рабоце дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і служб па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 г.                           № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях».


 


Клаўдзія МІКАЛАЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *