З асноўнага: дарожная бяспека і камунальная гаспадарка

Гандаль і абслугоўванне Добраўпарадкаванне Дэпутаты за работай Жыллё маё Законнасць і парадак Службы информируют Экономика

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар і дэпутаты райсавета, прадстаўнікі аддзела эканомікі райвыканкама, КЖУП «Хойніцкі камунальнік», ЦРБ, РАНС, Дзяржаўтаінспекцыі сустрэліся з працоўным калектывам магазіна «Еўраопт».

Галіна Віктараўна напачатку сустрэчы праінфарміравала аб рабоце райсавета дэпутатаў, яго задачах і планах, узнімаемых пытаннях, паступаючых ад грамадзян зваротах. Таксама растлумачыла пытанні фарміравання бюджэту, сацыяльна-эканамічныя паказчыкі.Сярод зададзеных на сустрэчы пытанняў большасць датычыла камунальнай гаспадаркі і дарожнай бяспекі. Скардзіліся на ржавую ваду па вул. Юбілейнай, 5, ацяпленне і недастаткова гарачую ваду па вул. Калесніка, 15, дрэнны стан двароў па вул. Калесніка каля дамоў 15 і 19.

Дарэчы, дваравая тэрыторыя дома па вул. Калесніка, 15, выклікае шмат пытанняў не толькі да камунальшчыкаў, але і да Дзяржаўтаінспекцыі – прасілі навесці парадак з машынамі, што паркуюцца на «зялёнай зоне», пад пад’ездамі, ствараючы небяспечную сітуацыю. Такое ж пытанне і па вул. Паркавай – дзяцей на вуліцы многа, а вялікагрузныя машыны «лётаюць», нягледзячы на забараняючы знак. Усе пытанні, якія не былі растлумачаны падчас сустрэчы, узяты на кантроль.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *