Восеньскія работы: як бульбу капаюць?

Сельское хозяйство

 Другі тыдзень на палях сельгаспрадпрыемстваў раёна вядзецца ўборка бульбы. Гэтая культура размяшчалася сёлета на 304 гектарах. Ураджайнасць складае ў сярэднім 160 ц/га, што на 42 цэнтнеры перавышае мінулагодні паказчык. Высокія паказчыкі наглядаюцца ў КСУП імя І.П. Мележа – 292 ц/га. На другім месцы – «Хойніцкі Аграсервіс», дзе збіраюць па 220 цэнтнераў бульбы. За Аграсервісам ідзе КСУП «Веляцін», на чыіх палях ураджайнасць дасягнула 193 ц/га.



Уборка бульбы ў КСУП «Веляцін» даручана найбольш вопытным механізатарам, якія не першы год займаюцца гэтай справай – Васілію Пятровічу Яромчык і Аляксандру Міхайлавічу Новіку.



Чакаемы ў раёне валавы збор бульбы сёлета прыкладна 4600 тон. Прадукцыя будзе рэалізоўвацца па некалькіх напрамках. З агульнай колькасці атрыманых клубняў 2000 тон плануецца накіраваць на перапрацоўку ў КСУП «Дзяржынскі-Агра», што ў Мінскай вобласці. Першаступеннае значэнне надаецца падрыхтоўцы насеннага матэрыялу на будучы год. Частка на дагаворнай аснове паступіць у райспажыўтаварыства для забеспячэння бульбай кропак грамадскага харчавання.



Алеся ЯЧЫЧЭНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *