Депутат С.В. Марченко: «Результат приносит живой разговор»

Дэпутаты за работай Законнасць і парадак Экономика

У Кліўскую выбарчую акругу № 33, дэпутатам якой я з’яўляюся, уваходзяць населеныя пункты Клівы, Загалле, Загальская Слабада, Паташня, Небытаў, Будаўнік, Куравое і вул. Калесніка ў в. Слабажанка. Агульная колькасць выбаршчыкаў акругі складае 388 чалавек.

Таксама ўваходжу ў склад пастаяннай камісіі па сацыяльных пытаннях, якая плануе сваю работу, зыходзячы з інтарэсаў людзей і тых пытанняў, якія патрабуюць вырашэння і ўвагі з боку дэпутацкага корпуса.

Прыём выбаршчыкаў праводжу кожны апошні чацверг месяца з 17.00 да 18.00 у Кліўскім сельскім клубе. Аднак практыка паказала, што лепшы вынік прыносіць жывая гутарка з людзьмі падчас наведвання населеных пунктаў, месц працы, школ. Адной з галоўных задач работы дэпутата лічу веданне праблем сваіх выбаршчыкаў, а таксама ўменне проста выслухаць чалавека, падтрымаць яго добрым словам, спачуваннем.

Сярод пытанняў, з якімі часцей звярталіся выбаршчыкі, – гандлёвае абслугоўванне. Так, напрыклад, жыхары вул. Чырвонаармейскай н.п. Клівы прасілі перанесці стаянку аўталаўкі на іх вуліцу, так як на ёй пражывае інвалід першай групы. Кіраўніцтва райспажыўтаварыства пайшло насустрач звароту, і аўталаўка з той пары заязджае на гэту вуліцу.Сумесна з КЖУП «Хойніцкі камунальнік», РЭСам і Судкоўскім сельвыканкамам вырашылі пытанне асвятлення вул. Савецкай насупраць дома № 16 у Загаллі.

У чарговы раз пераканалася, што раздзяліць выбаршчыкаў на «сваіх» і «чужых» немагчыма. Людзі звяртаюцца да мяне не толькі ў выбарчай акрузе, але і па месцы маёй працы, і там, дзе я пражываю. Адмовіць у дапамозе немагчыма. А для вырашэння пытання звязваюся з адпаведнымі службамі і арганізацыямі, адказнымі асобамі.Асноўнае ў дэпутацкай рабоце – ўвага да кожнага. Па любых пытаннях заканадаўства і жыццезабеспячэння выбаршчыкі могуць звяртацца да мяне па тэл. 8 (044) 787-53-96.

Светлана МАРЧЕНКО,

депутат по Кливскому избирательному округу № 33.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *