Толькі працуй!

Образование


З гэтых слоў пачаў свой расказ аб планах дзейнасці ўстаноў культуры на бліжэйшую перспектыву начальнік аддзела культуры райвыканкама В.І. Баранаў. Адзначыў пры гэтым, што зараз у абноўленых РДК і ГЦКіС «Меліяратар», пабудаваным гарадскім амфітэатры з’явілася магчымасць арганізацыі культурнага адпачынку для людзей розных узростаў і схільнасцей, правядзення мерапрыемстваў рознага рангу.



– Культура, як і іншыя галіны нашага соцыуму, ідзе наперад, укараняюцца інавацыйныя формы і метады работы. Калі гаварыць аб перспектывах, то яны ў многім звязаны з дзіцячай школай мастацтваў. Вельмі добра, што навучацца музыцы маюць магчымасць дзеці, пражываючыя не толькі ў райцэнтры, але ў іншых населеных пунктах Хойнікшчыны. Працуюць філіялы ДШМ у аграгарадках Стралічава, Судкова, Глінішча, Вялікі Бор. З гэтага навучальнага года філіял адкрыты ў  Паселічах,  з будучага будзе працаваць  у вёсцы Віць. А ў самой дзіцячай школе мастацтваў адкрыты новы клас – жадаючыя з ліку навучэнцаў могуць авалодаць ігрой на трубе. У выкладчыкаў гэтага калектыву ёсць велізарнае жаданне працаваць,   рэалізоўваць новыя праекты. Так, А. Ільічова стварыла дзіцячы хор, высокае выканаўчае майстэрства рабят змаглі ўжо ацаніць многія хайнічане і госці горада ў ходзе канцэртаў, прысвечаных знамянальным падзеям з жыцця нашай рэспублікі.



У нагу з жыццём крочаць работнікі Стралічаўскага цэнтра вольнага часу. На яго базе ствараецца аб’ект аграэкатурызму. Работнікі ўстановы змогуць прыняць у сваім музеі гасцей, расказаць пра вёску Стралічава, нашу Хойнікшчыну, прапанаваць ім фітачай, прыгатаваны па ўласных рэцэптах.
Добрую славу маюць нашы калектывы мастацкай самадзейнасці. І мы падумалі, чаму б не падзяліцца сваім майстэрствам з калегамі з бліжэйшых раёнаў і паслухаць іх у сябе. Так нарадзіўся праект абменных канцэртаў. На хойніцкай сцэне ўжо выступалі самадзейныя артысты з Лоеўскага, Брагінскага раёна, а нашы – на іхняй. Ёсць дагаворанасць аб правядзенні абменных канцэртаў з Калін-кавіцкім аддзелам культуры.



Прымаюцца меры па ўстанаўленню культурных сувязей на міжнародным  узроўні – з Іванкаўскім раёнам Кіеўскай вобласці, а таксама Народзіцкім і Оўручскім раёнамі Жытомірскай вобласці Украіны.
Плануем зрабіць з 2012 года рэгіянальным конкурс дзіджэяў з  запрашэннем работнікаў гэ-тага жанру з суседніх раёнаў.
З мэтай захавання нацыя-нальна-культурных традыцый праводзіцца сёлета раённы агляд-конкурс «Традыцыйныя абрады Хойніцкага раёна», арганізатарамі якога выступаюць аддзел культуры райвыканкама і сельскія выканаўчыя камітэты.
Ідэй у падначаленага мной калектыву многа. Гэта, у прыватнасці, стварэнне саліднага дарослага хору пры раённым Доме культуры, дзіцячага тэатра, шэраг мерапрыемстваў прадугледжаны для правядзення да 500-годдзя з дня заснавання нашага горада. Хачу сказаць, што гэтыя планы і задумкі ўпаўне ажыццявімыя. Армія культурных работнікаў раёна баяздольная. Да таго ж, прыбылі на працу маладыя калегі з вялікім багажом тэарэтычных ведаў, амбіцыёзныя ў добрым сэнсе гэтага слова, якім, думаю, многія справы па плячу.
Шчыра віншую ўсіх, хто звязаў сваё жыццё з культурнай дзейнасцю, з нашым прафесійным святам, жадаю новых творчых поспехаў, здароўя, шчасця і дабрабыту.



Запісала Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *