Дэпутат А.А. Марчанка: «У цесным дыялогу з выбаршчыкамі»

Добраўпарадкаванне Дэпутаты за работай Законнасць і парадак

У Камсамольскую выбарчую акругу № 4, дэпутатам якой з’яўляюся, уваходзяць вуліцы Камсамольская, Карася, Калініна, Дабравольскага, Савецкая ад дома № 32 да дома № 206 па цотным баку, ад дома № 47 да дома № 87 па няцотным баку і завулак Савецкі. Агульная колькасць выбаршчыкаў акругі складае 448 чалавек.
Уваходжу ў склад пастаяннай камісіі па бюджэтна-эканамічных пытаннях, прэзідыума райсавета. Асаблівую ўвагу надаю непасрэднаму дыялогу з выбаршчыкамі. Прыём праводжу кожную другую сераду месяца з 9.00 да 10.00, 16.30 да 17.30 у адміністрацыйным будынку КПУП «Паліграф». Самыя вострыя і хвалюючыя пытанні ў акрузе – гэта пытанні, якія датычацца работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і добраўпарадкавання. Жыхары акругі звярталіся па пытаннях добраўпарадкавання вуліц, цікавіліся правіламі ўтрымання хатняй жывёлы ў прыватным сектары і выплаты падаткаў на яе, асвятлення вуліц, арганізацыі медабслугоўвання пенсіянераў на даму.
Вялікую ўвагу надаю пытанням добра-ўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі. Падчас аб’яўленных у раёне месячнікаў па навядзенню парадку распаўсюджваў сярод насельніцтва лістоўкі з заклікам да навядзення парадку на прыдамавой тэрыторыі. Радуе, што большасць жыхароў акругі праяўляюць свядомасць і самастойна без напамінаў добраўпарадкоўваюць свае ўчасткі.
Актыўны ўдзел прымаю ва ўсіх дабрачынных акцыях райсавета дэпутатаў – напярэдадні 9 Мая наведвалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, да 1 верасня ўручалі школьныя партфелі і канцылярскія прыналежнасці будучым першакласнікам, перад Новым годам наведваем шматдзетныя сем’і, ветэранаў, маленькіх пацыентаў дзіцячага аддзялення ЦРБ.
Стараюся рэагаваць на ўсе звароты і заўвагі грамадзян, каб яны не засталіся без належнай увагі. Па любых пытаннях заканадаўства і жыццезбеспя-чэння выбаршчыкі могуць звяртацца да мяне па тэл. 2-19-14.

А. МАРЧАНКА,
дэпутат па Камсамольскай 
выбарчай акрузе № 4.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *