Дэпутат С.А. Дубадзел: «Час добрых спраў»

Дэпутаты за работай

У Рабочую выбарчую акругу, дэпутатам якой з’яўляюся з сакавіка 2014 года, уваходзяць дамы №№ 7, 9, 9а, 11, 11а, што па вул. Калесніка райцэнтра. Агульная колькасць выбаршчыкаў складае 459 чалавек.

Прыёмным днём для зваротаў выбаршчыкаў вызначаны першы панядзелак месяца з 17 да 18 гадзін у будынку паштовага аддзялення сувязі №1 па вул. Калесніка, 2к. У мінулым годзе да мяне звярнулася 12 чалавек па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прыбірання прыдамавых тэрыторый, прыватызацыі жылля, электрасувязі і інш.

Аднак не абмяжоўваўся прыёмамі толькі ў вызначаны дзень. У практыку ўвайшлі сустрэчы з людзьмі ў працоўных калектывах. За час свайго дэпутацтва пабываў амаль на ўсіх прадпрыемствах, арганізацыях, пасадзейнічала гэтаму тое, што пастаянна прымаю ўдзел у падрыхтоўцы пасяджэнняў пастаяннай камісіі па бюжэтна-эканамічных пытаннях, у склад якой уваходжу. Падчас выездаў у сельскія населеныя пункты гутару з людзьмі, даю парады, дапамагаю, пераадрасоўваючы паступіўшыя звароты ў адпаведныя службы і арганізацыі. У час такіх размоў вяскоўцы просяць патлумачыць той ці іншы заканадаўчы дакумент, падсабіць у выдзяленні зямельнага ўчастка. Усяляе надзею тое, што кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў нашага горада і раёна адклікаюцца на дэпутацкія запыты, не адказваюць у дапамозе. Агульнымі намаганнямі, канешне, зрабіць можна значна болей.
Вялікую ўвагу надаю тэме добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі. Агучваю гэтыя пытанні пры сустрэчах з выбаршчыкамі: растлумачваю, пераконваю, у тым ліку і ўласным прыкладам. Так, арганізацыя, якую ўзначальваю, рашэннем райвыканкама замацавана за тэрыторыяй могілак у Грачыхіна. Разам са сваімі работнікамі наводзім там парадак, таксама ставілі агароджу ў н.п. Глінішча, заўсёды прыбіраем замацаваную тэрыторыю ў горадзе.
З вялікім задавальненнем удзельнічаю ў дабрачынных дэпутацкіх акцыях да Дня Перамогі, Новага года, 1 верасня і інш.
Увогуле, лічу, што асноўным у рабоце дэпутата з’яўляецца ўвага да кожнага выбаршчыка, кожнага пытання, праблемы. У сваёй рабоце дэпутата выкарыстоўваю толькі гэты прынцып. Паведамляю, што па любых пытаннях заканадаўства і жыццезабеспячэння выбаршчыкі могуць звяртацца да мяне па тэл. 8 (029) 737-55-13.

С. ДУБАДЗЕЛ,
дэпутат па Рабочай 
выбарчай акрузе №20.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *