Дні вёсак



 … ПАРТЫЗАНСКАЯ
У гэтым населеным пункце пражываюць 152 жыхары, амаль палову складаюць людзі пенсіённага ўзросту. Менавіта яны сталі асновай глядацкай аўдыторыі свята вёскі пад назвай «А я люблю мои места родные».



Населены пункт з такой гераічнай назвай проста не можа не мець слаўнага мінулага. Аб яго адметных старонках расказвала дырэктар мясцовага цэнтра вольнага часу і творчасці Г.І. Іванюценка. Не аднойчы гэтую, акружаную лясамі і пералескамі, зямлю тапталі боты акупантаў – палякаў, немцаў, чэхаў, славакаў, мадзьяраў. Вёска выжывала і аднаўлялася, памяць людская трывала захоўвала ўсё, што адбывалася.



Данінай ёй стала ўшаноўванне 9 яе жыхароў, якія маюць статус вязняў фашысцкай няволі – усе яны атрымалі памятныя сувеніры ад старшыні Велікаборскага сельскага Савета А.А. Кузьменка. Таксама ўручаны памятны падарунак і самай старэйшай жыхарцы вёскі – 92-гадовай М.І. Краўчанка.
Належную пашану аддалі ўсім людзям працы – былым настаўнікам, лесаводам, медыкам, успомнілі і павіншавалі былую работніцу мясцовага аддзялення сувязі Т.М. Бот, а таксама былога старшыню сельсавета Т.В. Касько. Ушанавалі і мнагадзетную сям’ю Марыны і Сяргея  Шульга, у якой выхоўваецца сямёра дзяцей. Прыз атрымалі і гаспадары «Дома ўзорнага парадку» – пенсіянеры Міхаіл Васільевіч і Соф’я Дзмітрыеўна Казмярчук.
Выдатны канцэрт падарылі  жыхарам вёскі самадзейныя артысты ансамбляў «Журавінка» і «Спадчына», салісты  В. Найдзенка, Л. Краўчанка, М. Кабанькоў і  Я. Заяц.



Віктар НАЗАРАНКА. 


… ВЕЛЯЦІН І ПУДАКОЎ
З уступных слоў старшыні Паселіцкага сельскага Савета Л.М. Зелянкоўскай пачалося святочнае мерапрыемства. З прывітальнымі словамі звярнулася да вяскоўцаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу В.В. Харошка.
Людзей, якія многія гады працавалі на карысць роднай гаспадаркі, падзякаваў дырэктар КСУП «Веляцін» Р.А. Гардзейчык. Разам са старшынёй прафкама гаспадаркі В.І. Санцэвіч Рыгор Аляксандравіч уручыў падарункі механізатарам, паляводам, жывёлаводам, якія працавалі і працягваюць працаваць у родным сельгаспрадпрыемстве. Асаблівай павагі ўдастоена Г.П. Толмач, якая аддала сельскай гаспадарцы 50 гадоў жыцця.



Ушанаваны настаўнікі, медыцынскія работнікі, работнікі ўстаноў культуры. Лепшым аб’ектам сацыяльнай сферы прызнаны Веляцінскі яслі-сад, 6 сем’яў атрымалі дыпломы пераможцы агляду-конкурсу на лепшы падворак.
Самадзейныя артысты  ГЦКіС «Меліяратар» разам з мастацкім кіраўніком Л.У. Краўчанка і ансамблем «Журавінка» песняй віталі сабраўшыхся.


 


… ВІЦЬ
У ходзе афіцыйнай часткі свята старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар сказала нямала добрых слоў, жадаючы вяскоўцам поспехаў і дабрабыту.
Першымі ўшаноўвалі старажылаў – А.Р. Дубянок, якой споўнілася 88 гадоў, 85-гадовых Г.Ф. Кушнер, Н.К. Міхаленю і  Н.К. Любанец.
Падарункі атрымалі ветэраны працы, бацькі самай малодшай жыхаркі Аляксандр і Марына Брухавецкія, мнагадзетныя сем’і. Дырэктар КСУП «Аравічы» С.В. Дрозд падзякаваў за працу і ўручыў падарункі працаўнікам сельгаспрадпрыемства.



Ушаноўваліся на свяце вяскоўцы, якія сумленна працуюць у розных сферах жыццядзейнасці , кіраўніцтвам адпаведных служб – раённага вузла паштовай сувязі, аддзела культуры райвыканкама.  Старшыня сельсавета В.Р. Сцішанок уручыла сувеніры за перамогу ў аглядзе-конкурсе «Лепшы падворак» Аляксандру Пятровічу і Вользе Міхайлаўне Талюк.
На свяце выступалі салісты ГЦКіС «Меліяратар» і народны ансамбль народнай песні «Крыніца» ДШМ пад кіраўніцтвам У.І. Мініна.



Алеся ЯЧЫЧЭНКА.





Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *