Кукуруза сябе апраўдала

Сельское хозяйство

Мінулагодняя зімоўка жывёлы была няпростай. Летняя засуха выпаліла кармавыя ўгоддзі, што і адбілася на забяспечанасці многіх гаспадарак кармамі на зімова-стойлавы перыяд 2010-2011 гадоў. У гэтых умовах кіраўніцтва вобласці прыняло рашэнне павялічыць на гэты год пасяўныя плошчы кукурузы – культуры, больш устойлівай да ўмоў спякоты і да таго, валодаючай высокімі пажыўнымі якасцямі. У цэлым па вобласці пасевы кукурузы павялічыліся на 37 працэнтаў у параўнанні з леташнімі паказчыкамі, і сёння можна сказаць, што стаўка на гэтую сельскагаспадарчую культуру сябе поўнасцю апраўдала.



Па стану на 14 кастры-чніка ў гаспадарках нашага раёна на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 34,13 цэнтнера кармавых адзінак. У мінулым годзе гэты паказчык складаў усяго 22,9 ц к.а. – рост амаль у паўтара раза! Яшчэ больш адчувальныя лічбы атрыманы ў сельгаспрадпрыемствах «Аравічы» (52,57 ц к.а.), «Стралічава» (39,65) «Веляцін» (38,65), «Судкова» (35,16), а ўвогуле па кармавому балансу ў гэтым годзе рэзка прыбавілі ўсе гаспадаркі нашага раёна. І ў многім рост гэты дала менавіта кукуруза.



Важна і тое, што сёлета зялёная маса кукурузы ўбіралася  ў стадыі  васкавой і пачатку поўнай спеласці. Пры гэтым вільготнасць закладваемай у траншэі масы не перавышала 45 %  з здрабненнем на часціцы (да 1 см) і здрабненнем зерня (95 %) на часціцы менш 5 міліметраў. Такая тэхналогія намнога павысіла пажыўныя якасці кукурузнага сіласу, за кошт якога мы забяспечылі сытную зімоўку ўсяму пагалоўю грамадскага статка.



Акрамя таго, кукуруза папоўніць і збожжавы ўраджай, дасягнуты хлебаробамі раёна. Зараз у рашаючую стадыю ўступіла ўборка кукурузы на зерне. З 810 гектараў на ўчарашні дзень было ўбрана 458 га, намалочана 2201 тона зерня. І па намалоту, і па ўраджайнасці лідзіруюць сельгаспрадпрыемствы «Веляцін», «Хойніцкі Аграсервіс»   і  «Стра-лічава». Дарэчы, асобныя ўчасткі пасеваў кукурузы на зерне ў «Аграсервісе» наогул далі больш чым па 90 цэнтнераў з гектара.



Вяртаючыся да кармавой складаючай кукурузы, адзначым, што ўсяго па раёну ў траншэі закладзена 108619 тон найкаштоўнейшага куку-рузнага сіласу. Больш за астатніх пастараліся ў сельгаспрадпрыемствах «Аравічы» (27810 т), «Судкова» (19012 т) і «Веляцін» (17000 т). Самую высокую ўраджайнасць зялёнай масы кукурузы атрымалі ў КСУП «Аравічы» – 306 цэнтнераў з гектара.
На будучы год у гаспадарках раёна плануецца далейшае павелічэнне пасеваў кукурузы – карыснай і каштоўнай сельска-гаспадарчай культуры, якая поўнасцю апраўдала сябе сёлета.



В. ТАРАСЕНКА, галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *