Галоўныя тэма – выбары

Дэпутаты за работай


На чарговым дні дэпутата, першым у гэтым годзе, абмяркаваны не толькі паступіўшыя пытанні грамадзян, але і разгорнутая выбарчая кампанія.

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў адбудуцца менш чым праз месяц, таму так важна данесці да нашых грамадзян, у чым важнасць гэтай кампаніі, якую ролю адыгрываюць дэпутаты ў жыцці раёна. Таму, менавіта, у снежні мінулага года – студзені бягучага ў сходах працоўных калектываў прымаюць удзел дэпутаты раённага Савета дэпутата.

Пад час прыёму грамадзян жыхары звярталіся да старшыні райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар у большасці па пытаннях камунальнай гаспадаркі. Так, напрыклад, жыхары н.п. Хвойная паляна паведамілі, што патрэбна абследаванне іх кватэры, якая ў непагадзь зацякае. Зварот накіраваны ў КЖУП “Хойніцкі камунальнік” для неадкладнага прыняцця мер.

На “прамую лінію” паступілі падзякі дэпутатскаму корпусу за навагоднія падарункі (падрабязна аб гэтым мы пісалі ў мінулых нумарах раённай газеты). Таксама звяртаўшыяся выказвалі пажаданні, каб народныя абраннікі і надалей працягвалі планамерную работу з насельніцтвам.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *